шара́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

1. Шэры заяц.

2. Кафтан з шэрага сукна.

|| памянш. шарачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шара́к

‘кафтан’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шара́к шаракі́
Р. шарака́ шарако́ў
Д. шараку́ шарака́м
В. шара́к шаракі́
Т. шарако́м шарака́мі
М. шараку́ шарака́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шара́к

‘заяц’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шара́к шаракі́
Р. шарака́ шарако́ў
Д. шараку́ шарака́м
В. шарака́ шарако́ў
Т. шарако́м шарака́мі
М. шараку́ шарака́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шара́к, -ка́ м.

1. разг. се́рый за́яц;

2. обл. (одежда) сермя́га ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шара́к, ‑а, м.

Разм.

1. Шэры заяц. Дзямід Сыч убачыў, як шарак .. падскочыў у паветра і зараз жа мяшком упаў уніз. Паслядовіч.

2. Верхняе адзенне (кафтан) з шэрага сукна. Ён апрануў стары шарак, Абуў старыя лапці дзед: Ні то — скрыпач, ні то — жабрак? Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарачо́к, -чка́ і -чку́, м.

1. -чка́, гл. шарак.

2. Тое, што і шарачак.

|| прым. шарачко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параздава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце; зак., каго-што.

Раздаць усіх, многіх або ўсё, многае ўсім, многім (гл. раздаць ​1). Ужо з усім развітаўся бедны шарак. Нават, што меў, усё параздаваў у завяшчанні: хвосцік дзеткам.., вушы жонцы. Клышка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сяра́к ’шэры заяц, русак’ (Нас.), ’сярмяга, світка з шэрага сукна’ (Нас.), серя́к ’тс’ (Растарг., Шымк. Собр.), сірак ’тс’ (Горбач, Зах.-пол. гов.). Суфіксальнае ўтварэнне ад серы2 (гл.), параўн. шэры, шарак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шарачо́к, ‑чка і ‑чку, м.

1. Тое, што і шарачак. Палатно ды шарачок іншы раз былі лепш за крамніну. Сачанка. Богдан, як толькі ўбачыў Варанецкага, рухам плячэй паправіў пакінуты наапашкі картовы шарачок і пайшоў насустрач. Дуброўскі.

2. ‑чка. Памянш.-ласк. да шарак (у 1 знач.); зайчык. Куляй вылецеў з кустоў малады шарачок і таксама шмыгнуў цераз дарогу. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Лудан, ст.-бел. луданъ ’гатунак шаўковай тканіны’ (1710 г.) запазычана (ва ўсх. Беларусі) з рус. лудан (Булыка, Лекс. запазыч., 116), якое з адыг. läudan (роднаснае з чаркеск. loudan), абазінск. laudan, асец. (дзігорек.) laewdanæ ’шаўковая тканіна’, ’шаўковая хустка’ (Абаеў, Этимология–63, 118) і не звязана з рус. луда ’верхняе адзенне, якое лічыцца запазычаннем з герм. моў, параўн. ст.-паўн. герм. loði, ст.-англ. loðaшарак, плашч’, ст.-в.-ням. lodo, luda ’дзяруга, радно’ (Абаеў, там жа, 117–118; Філін, Происх., 572–573). Аднак Кабылянскі (Мовознавство, 1976, 6, 51), разглядаючы ўкр. лу́дінє ’адзежа, адзенне’, схіляецца да думкі аб супольнасці слав. і герм. праслова і адмаўляе запазычанне яго з герм. Блізкае фанетычна польск. loden ’грубае калматае сукно’, ’паліто з такога сукна’ узыходзіць да с.-в.-ням. lode, ням. Loden ’грубая калматая тканіна’ (Слаўскі, 5, 320–321).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)