чэ́шскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
чэ́шскі |
чэ́шская |
чэ́шскае |
чэ́шскія |
| Р. |
чэ́шскага |
чэ́шскай чэ́шскае |
чэ́шскага |
чэ́шскіх |
| Д. |
чэ́шскаму |
чэ́шскай |
чэ́шскаму |
чэ́шскім |
| В. |
чэ́шскі (неадуш.) чэ́шскага (адуш.) |
чэ́шскую |
чэ́шскае |
чэ́шскія (неадуш.) чэ́шскіх (адуш.) |
| Т. |
чэ́шскім |
чэ́шскай чэ́шскаю |
чэ́шскім |
чэ́шскімі |
| М. |
чэ́шскім |
чэ́шскай |
чэ́шскім |
чэ́шскіх |
Крыніцы:
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
белару́ска-чэ́шскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
белару́ска-чэ́шскі |
белару́ска-чэ́шская |
белару́ска-чэ́шскае |
белару́ска-чэ́шскія |
| Р. |
белару́ска-чэ́шскага |
белару́ска-чэ́шскай белару́ска-чэ́шскае |
белару́ска-чэ́шскага |
белару́ска-чэ́шскіх |
| Д. |
белару́ска-чэ́шскаму |
белару́ска-чэ́шскай |
белару́ска-чэ́шскаму |
белару́ска-чэ́шскім |
| В. |
белару́ска-чэ́шскі (неадуш.) белару́ска-чэ́шскага (адуш.) |
белару́ска-чэ́шскую |
белару́ска-чэ́шскае |
белару́ска-чэ́шскія (неадуш.) белару́ска-чэ́шскіх (адуш.) |
| Т. |
белару́ска-чэ́шскім |
белару́ска-чэ́шскай белару́ска-чэ́шскаю |
белару́ска-чэ́шскім |
белару́ска-чэ́шскімі |
| М. |
белару́ска-чэ́шскім |
белару́ска-чэ́шскай |
белару́ска-чэ́шскім |
белару́ска-чэ́шскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
поўнагало́ссе, -я, н.
У мовазнаўстве: наяўнасць у словах усходнеславянскіх моў у адрозненне ад іншых славянскіх моў спалучэнняў оро, оло, ере, еле паміж зычнымі, якія адпавядаюць стараславянскім ра, ла, ре, ле, напр.: рус. город, бел. горад, балгарскае град, чэшскае йгасі.
|| прым. поўнагало́сны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Сталі́ца ‘галоўны горад дзяржавы; цэнтр’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), столі́ца ‘цэнтр чаго-небудзь’ (ТС), ст.-бел. столица ‘тс’ (XVII ст., Карскі, 1, 415). З польск. stolica ‘трон, галоўны горад’ як чэшскае семантычнае запазычанне, гл. Басай-Сяткоўскі, Słownik, 340; Кохман, Stosunki, 129–130.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарні́стар ’каністра’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Праз польск. tornister ’ранец’ з ням. Torníster ’вайсковы ранец’; крыніца ў візант.-грэч. τάγιστρον ’торба для фуражу’ або лац. canistrum ’торба, кошык’. Шляхі запазычання і пасрэдніцтва (чэшскае, венгерскае) застаюцца няяснымі (Махэк₂, 635; Голуб-Ліер, 485; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 388). Гл. таксама каністра, кайстра, тайстра.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Насу́гавата, насу́говато ’пахмурна, змрочна, туманна’ (ТС). Несумненна, звязана з укр. осу́га ’слой тлушчу на паверхні вадкасці, налёт на вадзе, іржа на вадзе’, восу́га ’пара на шыбах, тлушчавыя пляміў на вадзе’; чэш. osuhly ’пахмурны, хмарны, імглісты’, славац. osuhel ’густая імжа зімой; галалёд на дрэве; сухі мароз’ < *o‑sęg‑tъ ад прасл. *sęgti, гл. сягаць (Зубаты, Studie, 167–170). Сюды ж рус. дыял. осягиться, осяжить(ся) Асядаць’, гл. Варбат, Этимология–1970, 380. Інакш з польск. osęgly < osędly ад szady ’сівы, пакрыты шэранню’ выводзіць чэшскае і славацкае словы Махэк₂ (421), што здаецца малапераканальным.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Славу́ты ‘агульнавядомы; праслаўлены’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр.), сюды ж ст.-бел. словутичъ ‘слаўны, славуты (пры звароце да каго-небудзь’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. славу́тний ‘тс’, рус. дыял. слову́тный ‘славуты, шанаваны, багаты’, преслову́тый ‘праслаўлены’, стараж.-рус. словутьнъ, ст.-рус. Словутичь — эпітэт Дняпра, польск. sławętny, sławetny (набліжана да sława — Брукнер, 499), каш. słavutny, słavuty, чэш., славац. slovutný. Дэрываты ад *slovǫtъ, першаснага незалежнага дзеепрыметніка цяп. часу ад прасл. *slovǫ, *sluti, гл. слыць (Фасмер, 3, 673; Махэк₂, 557). Паўночнаславянская інавацыя *slovǫtъ, *slovǫtьnъ. Славэ́тны ‘знаны, праслаўлены’ (Ласт.) запазычана з польскай. Гл. яшчэ Басай-Сяткоўскі, Słownik, 320–321 (адмаўляецца чэшскае паходжанне слова).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Со́лтыс ‘у Заходняй Беларусі сельскі стараста’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), со́лтус, со́лтас ‘тс’ (Сл. ПЗБ). З польск. sołtys ‘часовы начальнік, які назначаецца панам вёскі’, дыял. sołtys, sałtys, szałtys. Запазычанне з с.-в.-ням. schultheiʒ ‘той, хто загадваў, вызначаў павіннасці або даваў сведчанні’ ад с.-в.-ням. schult, schulde ‘павіннасць, абавязак’ і heiʒen ‘распараджацца, загадваць’; першасная форма з XIII ст. szołtys > sołtys у выніку мазурэння (Борысь, 567). Ст.-бел. шолтысъ, шелтысъ, солтысъ з польскай, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 25; але польскае слова ён памылкова лічыць запазычаннем з нямецкай пры пасрэдніцтве венг. szöltes ‘тс’. Басай–Сяткоўскі (Słownik, 329) адкідаюць чэшскае пасрэдніцтва (параўн. Новавейскі, Zapożyczenia, 16).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стадо́ла ‘канюшня на заезным двары’, ‘вялікі хлеў’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), ‘адрына’ (Сл. ПЗБ, Сл. Брэс.), ‘адрына; пуня’ (Скарбы), ‘вялікая пабудова’ (ТС, Ян.), стадо́ля ‘вялікае заезнае памяшканне’ (Шат.), стодо́л ‘адрына для малацьбы’, ‘частка адрыны, дзе малоцяць’ (Шушк.). Укр. стодо́ла, стодо́ля ‘клуня’, рус. стодо́ла ‘навес, хлеў, адрына’, польск. stodoła ‘гаспадарчы будынак для захоўвання сена, збожжа і пад.’, чэш. stodola ‘тс’. Запазычанне праз польскае і чэшскае пасрэдніцтва з ст.-в.-ням. stadal ‘хлеў, стойла’; гл. Міклашыч, 323; Фасмер, 3, 764; Брукнер, 516; Махэк₂, 578; Борысь, 578; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 339–340. У беларускай праз польск. stodoła (Карскі, Белорусы, 135; Кюнэ, Poln. 99); ст.-бел. стодола (стадола) ‘гасцініца, карчма, гумно’ (XVI ст.) з ст.-польск. stodoła.; гл. Булыка, Лекс. запазыч., 97.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стос 1 ‘ворах, груд, штабель’ (ТСБМ, Нас., Гарэц.), ‘груда, куча’ (Сл. ПЗБ), ‘груда, капец’ (ТС), ‘касцёр, куча лому’ (Сержп. Прымхі), ‘сажань дроў’ (Арх. Федар.); сюды ж, магчыма, сто́са ‘стайма’ (Сл. ПЗБ), стэ́сам ‘з імпэтам, вельмі шпарка’ (Варл.), сто́сам ‘гуртам’ (Сл. ПЗБ), у сто́сы ‘ў поўнае падпарадкаванне’ (Ян.). Праз польск. stos ‘удар’, ‘куча’ з с.-в.-ням. stoʒ, суч. Stoß ‘тс’. Гл. Карскі, Белорусы, 163; Кюнэ, Poln., 100 з аглядам літры. Ст.-бел. стосъ, стусъ ‘стос, штабель, удар’ (XVI ст.) з той жа крыніцы, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 189. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 420. Для польскага слова мяркуецца чэшскае пасрэдніцтва, гл. Басай-Сяткоўскі, Słownik, 373–374. Гл. яшчэ стус.
Стос 2 ‘слізь’ (рас., Шатал.). Значэнне вызначана недакладна, параўн.: чысьціла трыбух і стосу многа было. Відаць, гэта тое, што “счышчаецца”. Слова цьмянае. Да цяса́ць (гл.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)