Тарні́стар ’каністра’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Праз польск. tornister ’ранец’ з ням. Torníster ’вайсковы ранец’; крыніца ў візант.-грэч. τάγιστρον ’торба для фуражу’ або лац. canistrum ’торба, кошык’. Шляхі запазычання і пасрэдніцтва (чэшскае, венгерскае) застаюцца няяснымі (Махэк₂, 635; Голуб-Ліер, 485; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 388). Гл. таксама каністра, кайстра, тайстра.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)