чыгу́начнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Работнік чыгуначнага транспарту.

|| ж. чыгу́начніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чыгу́начнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чыгу́начнік чыгу́начнікі
Р. чыгу́начніка чыгу́начнікаў
Д. чыгу́начніку чыгу́начнікам
В. чыгу́начніка чыгу́начнікаў
Т. чыгу́начнікам чыгу́начнікамі
М. чыгу́начніку чыгу́начніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чыгу́начнік м. железнодоро́жник; путе́ец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чыгу́начнік, ‑а, м.

Работнік чыгуначнага транспарту. Міхал Баўдзей зараз таксама быў безработным: яго зволілі са службы за ўдзел у забастоўцы чыгуначнікаў. Колас. Трэба аддаць належнае французскім чыгуначнікам, якія захоўвалі сталы парадак ва ўсім гэтым шуме і тлуме шматтысячнага патоку; пасажыраў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

железнодоро́жник чыгу́начнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

башма́чнік

‘чыгуначнік’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. башма́чнік башма́чнікі
Р. башма́чніка башма́чнікаў
Д. башма́чніку башма́чнікам
В. башма́чніка башма́чнікаў
Т. башма́чнікам башма́чнікамі
М. башма́чніку башма́чніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чыгу́начніца, ‑ы, ж.

Жан. да чыгуначнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

башма́чнік, ‑а, м.

Чыгуначнік, спецыяліст па спыненню вагонаў з дапамогай башмакоў. — Гэта агіднасць! Гэта нахабства! — крычаў башмачнік Сцяпан Стукаў. Яму энергічна падтакваў стрэлачнік Пятро Гуляеў. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пуце́ец, ‑цейца, м.

Работнік чыгункі; чыгуначнік. На станцыі было зусім цёмна, толькі ліхтары пуцейцаў сяды-тады мільгалі на чыгуначным палатне. Кулакоўскі. Побач пуцейцы мяняюць падпаленыя жужалем шпалы. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балбатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Празмерна гаваркі. Рокаш нібы і не слухаў, што апавядаў балбатлівы чыгуначнік. Паслядовіч. // Які не можа захоўваць тайну. Алёша ніяк пасля не мог зразумець, як у яго, чалавека не балбатлівага, вырвалася гэта. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)