чур межд., разг. цур.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цур межд., разг. чур

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чура́ць

‘крычаць "чур"’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. чура́ю чура́ем
2-я ас. чура́еш чура́еце
3-я ас. чура́е чура́юць
Прошлы час
м. чура́ў чура́лі
ж. чура́ла
н. чура́ла
Загадны лад
2-я ас. чура́й чура́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час чура́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Нацурыць ’намеціць, назначыць’ (Шпіл.). Відаць, ад цурчур’, параўн. кураць ’крычаць чур! або чур у месці! пры знаходках, якая ў такім выпадку належыць таму, хто першы яе зачураў (г. зн. адзначыў)’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Начу́рыць ’начараваць’ (Шпіл.). Да чур (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адчура́цца ’адрачыся’ (КЭС, лаг.) да чур (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абнацу́рыць ’абазначыць, адзначыць’, абнацурэнне (Шпіл.) да цур, чур.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́шчур ’далёкі продак, родапачынальнік, прапраўнук’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС). Ст.-бел. пращоръ ’нашчадак’, прашуръ ’продак’, пращуря ’нашчадак’. Рус., укр. пра́щур ’далёкі продак, родапачынальнік’, ст.-рус. пращур, пращюръ ’прапрадзед, прапраўнук’, польск. praszczur ’далёкі продак, прапраўнук’ (з усходнеславянскіх моў, Банькоўскі, 2, 760), plaskur ’прапрадзед’, praskuł, prazgulę ’прапраўнук’, ст.-польск. praskurzę, praszczur ’прапраўнук’, ст.-слав. праштоуръ, праштура ’прапраўнук’. Прасл. *pra‑sk(j)urъ > ’прапрадзед, родапачынальнік’ (рэканструкцыя Трубачова, История терм., 72 і наст.). Значэнне ’прапраўнук, г. зн. далёкі продак, але па сыходнай лініі’ лічыцца даследчыкамі другасным. Этымалогія выклікае спрэчкі. Трубачоў (там жа) услед за Бернекерам (IF, 10, 155) і Міклашычам (344) узводзіць слав. слова да і.-е. кораня *(s)kur‑ і параўноўвае з літ. prakūrė́jas ’продак’, ст.-ірл. caur, cur ’герой’, санскр. çávīra‑s ’магутны’, çūras ’моцны, герой’. Наяўнасць рус. щ (< skj) ён тлумачыць існаваннем гэтага і.-е. кораня з велярным k і магчымасцю чаргавання форм *(s)kour‑ і (s)keur‑ (як, напрыклад, у рус. гнус і гнюс). Пазаславянскія адпаведнікі (без ‑s) указваюць на тое, што тут было рухомае s. Фасмер (3, 356) параўнанні Бернекера і Міклашыча лічыць неверагоднымі, не прыводзячы контраргументаў. Другія версіі (супастаўленне з шурын, рус. чур меня!) адхіляюцца ім (там жа) па фанетычных прычынах. Гл. таксама Шаўр, Etymologie, 66–67 (тлумачыць неадрознасць назваў прабацькоў і праўнукаў); Банькоўскі, 2, 599 (выводзіць славянскія формы з і.-е. *prōskouros, *prōskeuros).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)