чмы́хаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. 3 шумам выпускаць паветра праз ноздры.

2. Смеючыся, плачучы, утвараць гук носам ці губамі.

3. Перарывіста, з шумам выпускаць паветра, пару, адпрацаваны газ.

4. перан. Выражаць незадаволенасць чым-н. (разм.).

|| аднакр. чмы́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. чмы́ханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чмы́хаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. чмы́хаю чмы́хаем
2-я ас. чмы́хаеш чмы́хаеце
3-я ас. чмы́хае чмы́хаюць
Прошлы час
м. чмы́хаў чмы́халі
ж. чмы́хала
н. чмы́хала
Загадны лад
2-я ас. чмы́хай чмы́хайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час чмы́хаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чмы́хаць несов., прям., перен. фы́ркать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чмы́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. З шумам выпускаць паветра праз ноздры. Праз паўгадзіны Клава бачыла, як нядаўна звязаны і скрыўлены жандар чмыхаў, як лось, мыючыся каля бочкі з вадою. Чорны.

2. Усміхаючыся, смеючыся, плачучы, утвараць гук носам ці губамі. Сям-там пачалі мужчыны чмыхаць, хлопцы шаптацца ды дзяўчаты падраготваць. Мурашка. Пад самае ранне прыехала з горада Хадося і, распрогшы кабылу, за хлявом.. доўга паціху чмыхала, уздрыгваючы плячыма, сморкала ў фартух, закрывала твар. Галавач.

3. З шумам выпускаць праз пэўныя адрэзкі часу паветра, пару, адпрацаваныя газы. Недалёка грукатаў цягнік. Нават чуваць было, як ён натужна сон і чмыхаў. Новікаў. Адсюль ужо былі бачны першыя хаты Затокаў і чутно, як чмыхае каля клуба рухавічок. Жычка.

4. перан. Разм. Сердаваць, злавацца, выражаючы незадаволенасць чым‑н. — Цьфу ты, нацыя бабская... — нездаволена чмыхаў дзед. — Ты да яе [Палаткі] як чалавек, а ў яе сваё ў галаве... Лынькоў. Камендант нездаволена чмыхаў, стоячы на паравозе, а Пецік увіхаўся каля Трапезы. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зачмы́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць чмыхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чмы́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да чмыхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чмыхану́ць

‘аднакратны дзеяслоў да чмыхаць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. чмыхану́ чмыханё́м
2-я ас. чмыхане́ш чмыханяце́
3-я ас. чмыхане́ чмыхану́ць
Прошлы час
м. чмыхану́ў чмыхану́лі
ж. чмыхану́ла
н. чмыхану́ла
Загадны лад
2-я ас. чмыхані́ чмыхані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час чмыхану́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пачмы́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Чмыхаць некаторы час. Грышка асцярожна вылез з гушчару, пачмыхаў носам, нібы абнюхваючы паветра. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачмы́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Час ад часу, злёгку чмыхаць. Пракоп па двары тупае.., ды толькі пачмыхвае носам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пуршэ́цьчмыхаць, злоснічаць’ (ТС). Гл. пу́рхаць; не выключае сувязь з літ. purkšėti ’шыпець, фыркаць (пра ката)’, параўн. purkslys ’нястрыманы чалавек; гарачка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)