чмо́каць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. чмо́каю чмо́каем
2-я ас. чмо́каеш чмо́каеце
3-я ас. чмо́кае чмо́каюць
Прошлы час
м. чмо́каў чмо́калі
ж. чмо́кала
н. чмо́кала
Загадны лад
2-я ас. чмо́кай чмо́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час чмо́каючы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чмо́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.

Разм.

1. Тое, што і цмокаць. Ваня чмокаў на каня, торгаў лейцамі. Новікаў. — Не даведаецца [Валодзя], я вас сустрэну ля паста, — паспешна дадавала Рыма, чмокала Марка ў шчаку і хуценька бегла ў сваю зямлянку... Васілеўская.

2. Утвараць гукі, падобныя на хлюпанне. Хлюпалі і сакавіта чмокалі капытамі ў рэдкай гразі змораныя коні. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чмо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да чмокаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чмок, выкл.

Разм.

1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння адрывістага гуку, які атрымліваецца раптоўным раскрыццём сціснутых губ.

2. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. чмокаць — чмокнуць.

3. у знач. наз. чмок, ‑у, м. Пацалунак. І ахвяры зносяць «Яну»: Хто абрус, хто палаценца, Хто ільну, хто рушнічок І цалуюць — хто ў каленца, Хто ў галёнку ўлепіць чмок. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пля́мкаць, пле́мкатэ, пля́мкнуты, пля́мкатычмокаць, чмякаць (уголас), есці з прычмокваннем’, ’чвякаць, цмокаць, чмякаць ротам’ (Клім., Янк. БП, Сцяц., ТС, Сл. Брэс.: Сцяшк. Сл.; Жыв. сл.; З нар. сл.; Нар. Гом.), укр. пля́мкати. Экспрэсіўны дзеяслоў з суф. ‑ка‑ ад гукапераймання плям! (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 72); паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 169), гукаперайманне структурна суадносіцца з цям! гл. ця́мкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́сліць ’смактаць; піць, цягнуць патрошку’, ’мусоліць’ (Нас., Некр. і Байк.), ’ледзь сачыцца (пра ваду)’ (Цых.), суслі́ць экспр. ’прасці’ (Сл. рэг. лекс.); сюды ж, відаць, і сусмо́ліць ’слініць, ссаць, абсмоктваць’ (Варл.) з экспрэсіўнай устаўкай ‑мо‑, су́сліцца ’замаслівацца пры ссанні’ (Нас.). Рус. наўг. су́слить ’павольна піць; чмокаць’, су́сля ’той, хто сусліць’. Звязана чаргаваннем галосных з *sъsati ’ссаць’; гл. Фасмер, 3, 810; ЕСУМ, 5, 483.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)