Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
чмо́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.
Разм.
1. Тое, што і цмокаць. Ваня чмокаў на каня, торгаў лейцамі.Новікаў.— Не даведаецца [Валодзя], я вас сустрэну ля паста, — паспешна дадавала Рыма, чмокала Марка ў шчаку і хуценька бегла ў сваю зямлянку...Васілеўская.
2. Утвараць гукі, падобныя на хлюпанне. Хлюпалі і сакавіта чмокалі капытамі ў рэдкай гразі змораныя коні.Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
чмо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр.дачмокаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
schmátzen
vi чмя́каць, чмо́каць; цмо́каць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
чмок, выкл.
Разм.
1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння адрывістага гуку, які атрымліваецца раптоўным раскрыццём сціснутых губ.
2.узнач.вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. чмокаць — чмокнуць.
3.узнач.наз.чмок, ‑у, м. Пацалунак. І ахвяры зносяць «Яну»: Хто абрус, хто палаценца, Хто ільну, хто рушнічок І цалуюць — хто ў каленца, Хто ў галёнку ўлепіць чмок.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пля́мкаць, пле́мкатэ, пля́мкнуты, пля́мкаты ’чмокаць, чмякаць (уголас), есці з прычмокваннем’, ’чвякаць, цмокаць, чмякаць ротам’ (Клім., Янк. БП, Сцяц., ТС, Сл. Брэс.: Сцяшк. Сл.; Жыв. сл.; З нар. сл.; Нар. Гом.), укр.пля́мкати. Экспрэсіўны дзеяслоў з суф. ‑ка‑ ад гукапераймання плям! (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 72); паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 169), гукаперайманне структурна суадносіцца з цям! гл. ця́мкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́сліць ’смактаць; піць, цягнуць патрошку’, ’мусоліць’ (Нас., Некр. і Байк.), ’ледзь сачыцца (пра ваду)’ (Цых.), суслі́ць экспр. ’прасці’ (Сл. рэг. лекс.); сюды ж, відаць, і сусмо́ліць ’слініць, ссаць, абсмоктваць’ (Варл.) з экспрэсіўнай устаўкай ‑мо‑, су́сліцца ’замаслівацца пры ссанні’ (Нас.). Рус.наўг.су́слить ’павольна піць; чмокаць’, су́сля ’той, хто сусліць’. Звязана чаргаваннем галосных з *sъsati ’ссаць’; гл. Фасмер, 3, 810; ЕСУМ, 5, 483.