ча́ўкаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Утвараць пры жаванні, ядзе характэрныя гукі губамі і языком; есці, прыцмокваючы.

2. Утвараць гукі, характэрныя для хадзьбы па гразі; чвякаць.

Гразь чаўкала пад ботамі.

|| наз. ча́ўканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ча́ўкаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ча́ўкаю ча́ўкаем
2-я ас. ча́ўкаеш ча́ўкаеце
3-я ас. ча́ўкае ча́ўкаюць
Прошлы час
м. ча́ўкаў ча́ўкалі
ж. ча́ўкала
н. ча́ўкала
Загадны лад
2-я ас. ча́ўкай ча́ўкайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ча́ўкаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ча́ўкаць несов. ча́вкать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ча́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Утвараць характэрныя гукі пры жаванні, ядзе. Немец сядзеў за сталом на лаве, парэзваў нешта ножыкам і клаў у рот, жаваў і чаўкаў. Чорны. «Чаўкае, як свіння», — падумаў Славік, каб хоць як-небудзь прынізіць свайго непрыяцеля. Шамякін. // што і без дап. Есці, гучна прыцмокваючы. [За перагародкай], фарсіста закруціўшы спіраллю хвост, скуб з Віталькавых рук і смачна чаўкаў зелле ладны круглы парсючок. Палтаран. Казюк Клышэўскі смачна чаўкаў і ў той жа час урачыста адказваў на пытанні. Броўка.

2. Утвараць гукі, падобныя на тыя, што ўзнікаюць пры жаванні; чвякаць. Пад ботамі чаўкае набрынялая вадой зямля. Асіпенка. Боты такія мокрыя, што аж чаўкаюць у іх анучы. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чва́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Тое, што і чаўкаць (у 2 знач.).

|| наз. чва́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чва́каць несов., разг., см. ча́ўкаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зача́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць чаўкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пача́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Чаўкаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ке́ўчыць ’жаваць, камячыць’ (Жыв. сл.). Гукапераймаль нае з метатэзай да чаўкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чва́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і чаўкаць (у 2 знач.). Дзесьці паблізу нешта вохкае, чвакае і шыпіць, нібы дрыгва тужыцца ўстаць са сваёй пасцелі, каб заліць тванню пясчаныя палеткі. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)