чарадзе́йка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. чарадзе́йка чарадзе́йкі
Р. чарадзе́йкі чарадзе́ек
Д. чарадзе́йцы чарадзе́йкам
В. чарадзе́йку чарадзе́ек
Т. чарадзе́йкай
чарадзе́йкаю
чарадзе́йкамі
М. чарадзе́йцы чарадзе́йках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чарадзе́йка ж.

1. чароде́йка, волше́бница;

2. перен. чароде́йка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чарадзе́йка, ‑і, ДМ ‑дзейцы; Р мн. ‑дзеек; ж.

Жан. да чарадзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарадзе́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Вядзьмар, чараўнік.

2. перан. Той, хто зачароўвае, захапляе чым-н.

|| ж. чарадзе́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -дзе́ек.

|| прым. чарадзе́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

волше́бница чараўні́ца, -цы ж., чарадзе́йка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чароде́йка

1. чарадзе́йка, -кі ж., чараўні́ца, -цы ж.; вядзьма́рка, -кі ж.;

2. перен. чарадзе́йка, -кі ж., чараўні́ца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

колду́нья этн., перен. вядзьма́рка, -кі ж.; (волшебница) чарадзе́йка, -кі ж., чараўні́ца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пачва́ра ’казачная, страшная істота вялікіх памераў’, ’жудасны твар’, ’непрыгожы чалавек’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС; ваўк., Сл. ПЗБ; барыс., Шн. 2), ’жартаўлівы’ (шальч., ігн., брасл., Сл. ПЗБ). Укр. почва́ра ’прывід’, зах. по́чвар ’паскуднае дзеянне, выхадка’, паўд.-рус., укр. прочва́ра ’тс’, польск. koćwara ’пачвара’, oćwiara, oćwiera ’тс’, ’чарадзейка’, poczwara ’агідная істота, пачвара, страшыдла’ (з XV ст.), каш. počvara ’тс’, ’нягоднік, амаральны чалавек’. Наяўнасць прэфіксальных варыянтаў дае магчымасць разглядаць лексему як па‑чвара, другая частка якой атаясамліваецца з прасл. čvariti/čvěriti ’вярзці лухту, балбатаць, гаварыць незразумела’, параўн. бел. чва́рыць, чво́рытэ, чвэ́рыты, чвэ́рыцца, чвэ́рыць, чвара́ ’паскудства’ (гл.), ст.-серб.-харв. čvara ’чараванне, варажба’, славен. čvę́riti ’плявузгаць, несці лухту’, ст.-польск. oćwiernica ’нешта страшнае, пачварнае’. БорысьСлаўскі (SP, 2, 299) дапускаюць гукапераймальнае паходжанне прасл. čvariti, а паводле ст.-польск. poczwa ’страшыдла’, наводзіць на думку пра першасны элемент čьv‑, які да і.-е. *keu‑. Патабня (РФВ, 3, 171) збліжаў слав. лексемы з літ. kvaĩsti ’здагадвацца’. Аднак надзейная этымалогія адсутнічае (Слупскі, ZfslPh, 35 (2), 1971, 314). Гл. таксама патво́р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бабура, бабурка ’макрыца, сараканожка’ (Нас., Інстр. II, Інстр. лекс.). Да ба́ба1? Тады маем справу з табуістычнай назвай. Непрыемныя жывёлы, насякомыя часта носяць назвы, утвораныя ад ба́ба (магчыма, у значэнні ’чарадзейка’). Параўн. укр. бабин пес, бабин вовк ’касматая гусеніца’. Але не выключаецца, што бабу́ра — вытворнае ад вядомай слав. асновы bab‑ (bǫb‑, bob‑; аб гэтым Попавіч, ЈФ, 19, 159–171; параўн. таксама Мяркулава, Очерки, 36–37), якая служыць для абазначэння круглых прадметаў. Дакладная адпаведнасць бел. слову — серб.-харв. ба̀бура ’макрыца’, але, напэўна, гэта незалежныя ўтварэнні. Параўн. таксама рус. назвы насякомых: бабу́ра ’матыль’, бабу́рка ’матыль, страказа; дробныя насякомыя’ (другую этымалагічную версію, здаецца, падтрымлівае існаванне рус. бабу́рка ’бутон кветкі; пупышка’ і г. д.).

Бабура, бабурка ’матыль’ (Інстр. лекс.). Параўн. і ба́бка ’матыль; страказа’. У рус. мове: бабу́ра ’матыль’, бабу́рка ’страказа; матыль’. Паходжанне няяснае. Або да ба́ба ’жанчына, бабуля’ (суф. ‑ура, гл. ба́бка, ба́бачка ’матыль’, там аб матывацыі) або да слав. асновы *bab‑ (гл. бабу́р ’малады акунь’). Паколькі справа ідзе аб аснове, якая звычайна выказвае паняцце круглага, галавастага, можна меркаваць, што першапачаткова бабу́ра азначала страказу (вялікая галава, тонкае тулава), а потым была перанесена на іншых лятаючых насякомых (матыля).

Бабура, бабурка ’расліна’ (Інстр. лекс.) (якая?). Параўн. рус. бабу́р, бабу́ра ’від грыба’, бабу́рка ’бутон кветкі; пупышка’ (да назвы і словаўтварэння гл. Мяркулава, Очерки, 180). Бясспрэчна, да вядомай асновы баб-, але семантычная матывацыя няясная; аб гэтым гл. Мяркулава, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)