ча́пля, -і, мн. -і, -яў, ж.

Вялікая балотная птушка сямейства галянастых з вялікай дзюбай і доўгай шыяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ча́пля

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ча́пля ча́плі
Р. ча́плі ча́пляў
Д. ча́плі ча́плям
В. ча́плю ча́пляў
Т. ча́пляй
ча́пляю
ча́плямі
М. ча́плі ча́плях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ча́пля ж., зоол. ца́пля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ча́пля, ‑і, ж.

Балотная птушка сямейства галянастых з вялікай дзюбай і доўгай шыяй. На адным канцы балота Была хата Жураўля, На другім канцы балота Чапля шэрая жыла. Танк. Звіслі над хвалямі сосны. Чапля рыбачыць ідзе. Карызна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ца́пля зоол. ча́пля, -лі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галяна́сты, -ая, -ае.

1. 3 доўгімі тонкімі галёнкамі.

Галянастая жанчына.

2. у знач. наз. галяна́стыя, -ых. Назва атрада даўганогіх птушак (журавель, бусел, чапля і пад.).

Птушкі атрада галянастых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Валява́ха 1 ’чапля’ (КЭС), вальваха, валеваха, оловаха ’Ardea purpurea L.’, ’чапля рыжая’ (Нік.), валяваха ’бугай, бухала (птушка)’ (Некр., Маш., Гайдукевіч, Працы IM, 6), палес. волʼоваха, волюваха, волювака, волювак, воловаха, волʼлʼаха, олеваха ’чапля рыжая, Ardea purpurea L.’ і ’чапля шэрая, Ardea cinerea L.’, дыял. валяваха, волік ’Ardea stellaris L.’, паўдн.-зах. волюваня ’Ardea cinerea L.’, бойк. волʼованʼі ’чапля’ (Нікан., Бел.-укр. ізал., 62). Формы оловаха, олеваха дазваляюць меркаваць, што пачатковае в — прыстаўны гук. Назва звязана, магчыма, з колерам (шэрай птушкі) і лексемай волава (метал шэрага колеру). Варыянты вальваха, волляха могуць сведчыць пра другаснае збліжэнне з іншым словам — валлё, першасная ж форма — волʼованʼі (волава + суфікс прыметніка ‑ан). Форма волік — вынік народнай этымалогіі (параўн. бугай як назва птушкі). Няясна, ці ёсць сувязь з валіўка ’дзікая качка’ (Бяльк.), укр. валюш ’вальдшнэп’.

Валява́ха 2 ’непаваротлівы чалавек’ (КЭС); ’лянівая’ (Мат. Гом.). Метафарычна з валяваха 1, кантамінаванага з валяць, валяцца; параўн. валяй, валуй ’непаваротлівы, лены чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́пля 1 ’пліта (кавалак шкла і пад.)’ (карэліц., З нар. сл.). З польск. tafla ’тс’ з заканамернай заменай ф на п у народнай мове, параўн. фасо́ля/пасо́ля і пад., польскае слова з ням. Tafel ’дошка, пліта, панель’, што ўрэшце ўзыходзіць да лац. tabula ’тс’ (Брукнер, 563; ЕСУМ, 5, 528).

Та́пля 2 ’чапля’ (Мат. Гом.). Відаць, дэфармаванае чапля ’тс’ (гл.), збліжанае да тапі́ць ’акунаць у ваду’ (гл. тапіць 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галяна́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З тонкімі доўгімі галёнкамі. Так яны стаялі моўчкі адзін супроць аднаго — малады, худы, галянасты хлопец і пажылы дзядзька з касматым тварам. Дуброўскі.

2. у знач. наз. галяна́стыя, ‑ых. Назва атрада даўганогіх птушак, да якога адносяцца журавель, бусел, чапля і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кармі́цца, кармлю́ся, ко́рмішся, ко́рміцца; незак.

1. Есці, атрымліваць корм; насычацца.

Коні кормяцца на лугах.

2. чым і без дап. Мець за сродак для пражыцця; харчавацца.

Чапля корміцца рыбай.

К. сваёй працай.

3. чым, з чаго, на што. Здабываць сродкі для існавання, пражыцця.

К. паляваннем.

|| зак. пакармі́цца, -кармлю́ся, -ко́рмішся, -ко́рміцца (да 1 знач.) і пракармі́цца, -кармлю́ся, -ко́рмішся, -ко́рміцца (да 3 знач.); наз. прако́рм, -у, м. (да 3 знач.) і пракармле́нне, -я, н. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)