чальча́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. чальча́к
Р. чальчаку́
Д. чальчаку́
В. чальча́к
Т. чальчако́м
М. чальчаку́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чальча́к, -ку́ м., бот. дербе́нник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чальча́к, ‑у, м.

Адна- або шматгадовая травяністая меданосная і лекавая расліна сямейства чальчаковых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дербе́нник бот. чальча́к, -ку́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чальчако́выя, ‑ых.

Сямейства травяністых раслін, да якога адносяцца чальчак, плакун і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подбере́жник бот. чальча́к, -ка́ м., плаку́н-трава́, -вы́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плаку́н-трава́ бот., фольк. чальча́к, -ку́ м., плаку́н-трава́, -вы́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вярбяніцачальчак вербалісты, Lythrum salicaria L.’ (гродз., Кіс.). Утворана ад прыметніка vьrběnъ і суф. ‑ica.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слёзнікчальчак, Lythrum salicaria L.’ (Ласт., Кіс., Мат. Гом.), іншая назва плаку́н (Ласт.). Да сляза (гл.), паводле Ластоўскага (Ласт., 799), “народ верыць, што ад яго плачуць ведзьмы і чэрці”; паводле Мат. Гом., “капае з ее сок”.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярбе́льнік ’птушкамлечнік парасоністы, Ornithogalum umbellatum’ (віц., Кіс.; Крывіч, 4, 1923). Відавочна, з *вярбейнік; параўн. рус. вербейник ’лазаніца, Lysimachia L.’ Да вярба́ (гл.). У іншых слав. мовах таксама ёсць шматлікія назвы раслін, якія паходзяць ад vьrbá; параўн. польск. wierzbownica ’скрыпень, Epilobium’, wierzbówka, в.-луж. wjerbka ’тс’, wjerbinka ’лазаніца’, wjerbička ’стрэя’, чэш. vrbice ’драсён, Polygonum L.’; ’скрыпень, Epilobium L.’, славац. vrbicaчальчак, Lythrum L.’, макед. врбовка, серб.-харв. vŕbovica, славен. vŕbovec ’скрыпень, Epilobium L.’, балг. върбовница ’драсён земнаводны, Polygonum amphibium L.’, върбовка ’скрыпень’; ’фарбоўнік, Isatis tinctoria L.’, върбовник ’лазаніца звычайная, Lysimachia vulgaris L.’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)