чало́, -а́, мн. чо́лы і (зліч. 2, 3, 4) чалы́, чо́лаў, н. (высок.). Лоб.

Высокае ч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чало́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чало́ чо́лы
чалы́
Р. чала́ чо́лаў
Д. чалу́ чо́лам
В. чало́ чо́лы
чалы́
Т. чало́м чо́ламі
М. чале́ чо́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

чало́, род. чала́ ср., уст. чело́;

біць чало́м — бить чело́м;

на чале́ — (з кім) во главе́ (с кем);

стая́ць на чале́ — стоя́ть во главе́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чало́, ‑а; мн. чолы, ‑аў; н.

1. Уст. і паэт. Лоб. Потым.. [Майка] ўзняла гатовую дыядэму і павязала яе вакол галавы. У змроку над яе чалом успыхнуў німб з зеленаватых халодных зорак. Караткевіч. Ім [рыбакам] навальніца, што ў моры спаткала, хваль ручнікамі чало ўцірала. Вялюгін. // Пра твар. І раптам — што за штука? — У дзеда спахмурнела ўраз чало. Корбан. Абвёў рукой наўкола луг шырозны. І мне чало касца, дзе лёг загар, Здавалася як вылітае з бронзы. Ляпёшкін.

•••

Біць чалом гл. біць.

На чале з кім-чым, каго-чаго — пад кіраўніцтвам каго‑, чаго‑н.

Стаць на чале ўлады гл. стаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замарко́тнець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Стаць маркотным, замаркоціцца. Занудзіўся небарака, замаркотнела чало. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Начэ́льнікі ’абіўка з тонкіх дошак у вушаках’ (гродз., КЛА). Да чало ’пярэдняя частка’, параўн. рус. начёльники ’два брусы над чалом печы’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лоб; лабаціна (разм.); чало (уст. паэт.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

занудзі́цца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак., па кім-чым і без дап.

Засумаваць, замаркоціцца. Занудзіцца па родным доме. □ Занудзіўся небарака, Замаркотнела чало, І не вытрымаў, заплакаў, Што няшчасце прыплыло. Броўка. — Ты не ведаеш, як мне хочацца ўгледзець цябе і хоць перакінуцца адным слоўцам. Здаецца б, весялей стала на душы, якая занудзілася ад адзіноты. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усча́ць, узачну, узачнеш, узачне; узачнём, узачняце; пр. усчаў, ‑чала, ‑чало; заг. узачні зак., што і чаго.

Разм. Пачаць, распачаць. Усчаць сварку. □ Хлапец затрымліваўся, наравіў усчаць доўгую гаворку. Кулакоўскі. Ні ў гэты вечар, ні ў наступныя ўсчаць бок Мірон не адважыўся... Сачанка. [Язэп:] «Каб я згадзіўся з Шугаем, Гаравы не ўсчаў бі гэтай справы». Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чело́I ср., уст., поэт. чало́, род. чала́ ср.; лоб, род. ілба́ и (после гласных) лба м.;

бить чело́м уст., теперь шутл. біць чало́м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)