чад, -у, М -дзе, м.

1. Удушлівы атрутны газ, які ўтвараецца пры няпоўным згаранні вугалю з прычыны недастатковага прытоку паветра.

Ад чаду балела галава.

2. Едкі, удушлівы дым, утвораны пры гарэнні (звычайна тлушчу).

3. перан. Стан самазабыцця, нястрымнага праяўлення якіх-н. пачуццяў.

|| прым. ча́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ча́д

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Ча́д
Р. Ча́ду
Д. Ча́ду
В. Ча́д
Т. Ча́дам
М. Ча́дзе

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ча́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ча́д
Р. ча́ду
Д. ча́ду
В. ча́д
Т. ча́дам
М. ча́дзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

чад, род. ча́ду м.

1. уга́р; чад;

2. перен. уга́р; чад

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Чад оз. Чад, род. Ча́да м.; (государство) Респу́блика Чад Рэспу́бліка Чад.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чад м.

1. чад, род. ча́ду м.;

2. перен. чад, род. ча́ду м.; ачмурэ́нне, -ння ср.;

он как в чаду́ ён як ачмурэ́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чад, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Удушлівы атрутны газ, які ўтвараецца пры няпоўным згаранні вугалю ва ўмовах недастатковага прытоку паветра. Пакой дыхнуў цеплынёю і чадам, толькі што юшку закрылі, мусіць. Галавач. У хаце не было цяпла, хаця Волька зачыніла юшку яшчэ разам з чадам, і ці не ад таго ў Аркадзя пачынала балець галава. Пташнікаў.

2. Едкі, удушлівы дым, які ўзнікае пры гарэнні чаго‑н. (звычайна тлушчу). На кухні быў чад і прагорклы смурод апаленага пер’я і перасмажанага тлушчу. Самуйлёнак. // перан.; які або чаго. Моцны, насычаны пах чаго‑н. Расы хараство і на вейках, Узятае ў волкіх раслін, У руж, у альшэўнікаў клейкіх І хмелю, што чад свой разліў. Калачынскі. Ад канаплянага чаду баліць галава. Навуменка.

3. перан. Тое, што моцна ўздзейнічае на псіхіку чалавека, на яго свядомасць. Брыль вельмі праўдзіва і канкрэтна-гістарычна паказаў, як фашысцкі нацыяналістычны чад адурманьваў усё больш шырокія пласты нямецкага насельніцтва. Дзюбайла. Алесь бачыў усё гэта на свае вочы — і разгул расізму, і пратэст супроць шавіністычнага чаду. Юрэвіч. // Пра стан самазабыцця, захаплення. Марына Паўлаўна праз цэлы дзень жыла ў ружовым чадзе новага адчування. Зарэцкі. Маладзейшыя за яго [Віктара] хлопцы.. шчыра зайздросцілі Віктараваму шчасцю, дзяўчаты наперабой загаварвалі з ім, а Цімохава дачка Фруза ўвесь час тулілася да яго.. У нейкім чадзе мінула тры дні. Асіпенка. // Хмель. Калі выйшаў вінны чад, Ной устаў, судзіць пачаў. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чадзі́ць, -джу́, -дзі́ш, -дзі́ць; -дзім, -дзіце́, -дзя́ць; незак.

1. Утвараць чад, куродымець, курэць.

Лямпа чадзіць.

Печ чадзіць.

2. Напускаць чаду, дыму.

Не чадзі ты папяросай.

|| зак. начадзі́ць, -чаджу́, -ча́дзіш, -ча́дзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ча́дзіць

‘куродымець, курэць, вылучаць пры гарэнні чад

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ча́джу ча́дзім
2-я ас. ча́дзіш ча́дзіце
3-я ас. ча́дзіць ча́дзяць
Прошлы час
м. ча́дзіў ча́дзілі
ж. ча́дзіла
н. ча́дзіла
Дзеепрыслоўе
цяп. час ча́дзячы

Іншыя варыянты: чадзі́ць, чадзі́ць.

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

чадзі́ць

‘куродымець, курэць, вылучаць пры гарэнні чад

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. чаджу́ ча́дзім
2-я ас. ча́дзіш ча́дзіце
3-я ас. ча́дзіць ча́дзяць
Прошлы час
м. чадзі́ў чадзі́лі
ж. чадзі́ла
н. чадзі́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час ча́дзячы

Іншыя варыянты: ча́дзіць.

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)