цюк², выкл.

1. Ужыв. гукапераймальна для абазначэння стуку.

2. у знач. вык. Ужыв. ў знач. дзеясл. цюкаць — цюкнуць і цюкацца — цюкнуцца.

Цюк шыбу і разбіў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цю́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цю́к цюкі́
Р. цюка́ цюко́ў
Д. цюку́ цюка́м
В. цю́к цюкі́
Т. цюко́м цюка́мі
М. цюку́ цюка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цю́к

выклічнік

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цюк¹, -а́, мн. -і, -о́ў, м.

Вялікі звязаны пакунак тавару; вялікая звязка чаго-н.

Ц. сена.

|| памянш. цючо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. цюкавы́, -а́я, -о́е (спец.).

Цюкавое сена.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цюк I, род. цюка́ сущ., м. (свёрток) тюк

цюк II межд., разг. тюк;

ц. у шы́бу і разбі́ў — тюк в стекло́ и разби́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цюк 1, ‑а, м.

Вялікі звязаны пакунак тавару; вялікая звязка чаго‑н. Адзін [вярблюд] стаіць наўючаны рознымі цюкамі. Жычка. Макоўчык сеў на цюк спрасаванага сена, накрытага папонай. Мележ.

[Гал. tujk.]

цюк 2, выкл.

1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння стуку. Цюк... Цюк... — стукаў далёка ў лесе галодны з ночы дзяцел. Пташнікаў.

2. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. цюкаць — цюкнуць і цюкацца — цюкнуцца. Цюк у шыбу і разбіў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цюк-цю́к

выклічнік

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

расцюкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Развязаць, распакаваць (цюк, звязку).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расцюкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што.

Развязаць, распакаваць цюк.

Р. сена.

|| незак. расцюко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расцюко́ўванне, -я, н. ірасцюко́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

постпаке́т, ‑а, М ‑кеце, м.

Спец. Цюк з пісьмамі, адрасаванымі ў адзін пункт.

[Ням. Postpaket.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)