цэ́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цэ́лы цэ́лая цэ́лае цэ́лыя
Р. цэ́лага цэ́лай
цэ́лае
цэ́лага цэ́лых
Д. цэ́ламу цэ́лай цэ́ламу цэ́лым
В. цэ́лы (неадуш.)
цэ́лага (адуш.)
цэ́лую цэ́лае цэ́лыя (неадуш.)
цэ́лых (адуш.)
Т. цэ́лым цэ́лай
цэ́лаю
цэ́лым цэ́лымі
М. цэ́лым цэ́лай цэ́лым цэ́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тьма-тьму́щая разг. (цэ́лая) про́цьма, -мы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ро́та, -ы, ДМ ро́це, мн. -ы, рот, ж.

Падраздзяленне ў пяхоце і некаторых іншых родах войск, якое ўваходзіць у склад батальёна.

Камандзір роты.

Санітарная р.

Цэлая р. каго-н. (перан.: надта многа).

|| прым. ро́тны, -ая, -ае.

Р. камандзір.

Загад ротнага (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сві́та¹, -ы, ДМ сві́це, мн. -ы, світ, ж.

1. Асобы, якія суправаждаюць якую-н. важную, высокапастаўленую асобу.

С. караля.

2. перан. Асобы, якія пастаянна, увесь час ходзяць за кім-н. (разм.).

Цэлая с. ходзіць за сястрой (многа паклоннікаў, ухажораў).

|| прым. сві́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згуртава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ту́ецца; зак.

1. Сабрацца ў гурт.

Каля дрэва згуртавалася цэлая грамада людзей.

2. перан. Дасягнуць аднадушнасці ў поглядах, дзеяннях.

З. вакол думкі вучоных.

|| незак. згурто́ўвацца, -аецца; наз. згурто́ўванне, -я, н.

|| наз. згуртава́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Пасолянка, бяроз. посблянкацэлая вараная бульба’ (Сл. Брэс.). Да пасаліць < соль (гл.). На Палессі існуюць і іншыя роднасныя назвы: солонцы, солонікі, салёнкі ’абрэзаная ад лушпіння бульба, якую, варыўшы, соляць’ у адрозненне ад бульбы ў мундзірах, якую не соляць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цэ́лы, -ая, -ае.

1. Такі, ад якога нічога не аддзелена.

На чыстым абрусе ляжаў ц. бохан хлеба.

2. Які поўнасцю ахоплівае што-н. (пра адрэзак часу, месца, прастору).

Ц. тыдзень.

Калона расцягнулася на цэлую вярсту.

3. Аб вялікай колькасці. вялікіх памерах, аб’ёме чаго-н.

Ц. кавалак сала.

Цэлая гара камення.

Ц. мех бульбы.

4. Не пашкоджаны, не знішчаны, не сапсаваны; не зношаны.

Пасля пажару у́ вёсцы хата засталася цэлая.

Чаравікі былі старыя, але цэлыя.

5. Не паранены, здаровы.

Ц. вярнуўся з вайны.

6. у знач. наз. цэ́лае, -ага, н. Што-н. адзінае, непадзельнае.

Адзінае ц.

Цэлы лік або цэ́лае — лік. які складаецца з цэлых адзінак, які не мае дробу.

У цэлым

1) ва ўсёй сукупнасці. цалкам;

2) увогуле, без падрабязнасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

або́йма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Металічная рамка для патронаў, якая ўстаўляецца ў магазінную каробку агнястрэльнай зброі; колькасць патронаў у такой рамцы.

А. патронаў.

2. Скаба, абруч і пад., якія служаць для замацавання частак машын, збудаванняў і пад. (спец.).

Жалезабетонная а.

3. перан. Шэраг, набор чаго-н. (пра тое, што з’яўляецца адно за адным; разм., часцей неадабр.).

Цэлая а. аргументаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атачы́ць, атачу, аточыш, аточыць; зак.

Тое, што і акружыць (у 1, 2 знач.); агарнуць. Мы перажылі нават блакаду. Нашы Дзямідавы груды была атачыла цэлая эсэсаўская дывізія. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пся́рня, ‑і, ж.

1. Асобнае памяшканне для сабак; сабакарня.

2. зб. Сабакі, мноства сабак. Хутка на «Келмаў» сігнал адгукнуліся суседнія сабакі. І неўзабаве цэлая псярня акружыла воз. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)