цьфу, выкл. (разм.).

Ужыв. для выказвання незадаволенасці, злосці, расчаравання, пагардлівых адносін да каго-, чаго-н.

Цьфу!Абрыдзеў, як горкая рэдзька.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цьфу́

выклічнік

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цьфу межд. тьфу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тьфу межд., разг. цьфу;

тьфу, про́пасть! цьфу, каб яно́ прапа́ла!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́мачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Ласк. да мама.

2. у знач. выкл. Ужываецца для перадачы здзіўлення, спалоху. — Ах, мамачкі! Цьфу, цьфу, — зачырванелася збянтэжаная маладзіца. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́лаяцца, ‑лаюся, ‑лаешся, ‑лаецца; зак.

Сказаць брыдкае, зняважлівае слова. Цьфу, каб ты згарэла! — вылаяўся .. [стары] праз кашаль. — Ужо і курыць не магу. Дайшоў .. да ручкі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пустаме́ля, ‑і, ДМ ‑ю, Т ‑ем, м.; ДМ ‑і, Т ‑яй (‑яю), ж.

Тое, што і пустамалот. Цьфу, пустамелі, — злосна плюнуў дзед, дэманстратыўна адвярнуўшыся ад акна. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дайгра́цца і даігра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Легкадумнымі паводзінамі давесці сябе да якіх‑н. непрыемных вынікаў. Нервы не вытрымліваюць, бацька ціха плача: — А ну цябе к чорту, даіграўся, герой, цьфу! Як цяпер людзям у вочы глянуць?! Рызыкант. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ігы́ ’так’ (брэсц., Нар. лексіка, 77), ’ага, але’ (стаўб., Нар. лексіка, 158; Мат. Маг.), рус. дан. иги́ ’але’, варонеж. игы́ ’але, добра, так’, укр. ігі́цьфу’. З і‑гы, дзе і (гл. І2) выступае ў функцыі выклічніка, гы < га (гл.) пад уплывам пачатковага і‑. Гл. ага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сплю́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. што. Выплюнуць. Рыбнік сплюнуў пахмельную сліну. Караткевіч. Разам з дымам Ходас суха сплюнуў з языка крошку горкага тытуню і пайшоў да дзвярэй. Адамчык.

2. Плюнуць. [Быстроў] паварушыў засмяглымі патрэсканымі губамі і сплюнуў на дарогу. Мележ. Цьфу ты! — сплюнуў [дзядзька Рыгор]. — Ды тут няйначай звер які! Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)