вы́лаяцца, ‑лаюся, ‑лаешся, ‑лаецца; зак.

Сказаць брыдкае, зняважлівае слова. — Цьфу, каб ты згарэла! — вылаяўся .. [стары] праз кашаль. — Ужо і курыць не магу. Дайшоў .. да ручкі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)