цыра́та, -ы, ДМа́це, мн. -ы, -ра́т, ж.

Тканіна, пакрытая з аднаго боку асобым саставам, які робіць яе непрамакальнай.

|| прым. цыра́тны, -ая, -ае і цырато́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыра́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. цыра́та цыра́ты
Р. цыра́ты цыра́т
Д. цыра́це цыра́там
В. цыра́ту цыра́ты
Т. цыра́тай
цыра́таю
цыра́тамі
М. цыра́це цыра́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цыра́та ж. клеёнка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цыра́та, ‑ы, ДМ ‑раце, ж.

Тканіна, накрытая з аднаго боку ці з абодвух бакоў асобым саставам, які робіць яе непрамакальнай. Стол быў засланы цыратай, чатыры крэслы стаялі навокал стала. Чорны. На століках у [машынным] бюро стаялі чатыры пішучыя машынкі. Усе яны былі пакрытыя чахламі з чорнай цыраты. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клеёнка цыра́та, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кляёнка ж., разг., см. цыра́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

руло́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Трубка гнуткага матэрыялу, згорнутага для захоўвання.

Папера, цырата, толь у рулонах.

Р. лінолеуму.

|| прым. руло́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кляя́нкацырата’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кляёнка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кляёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Тое, што і цырата. Я нарабіла ўсё хутка: вымыла і склала посуд, заслала скрыню кляёнкай. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кляёнкацырата, якой накрываюць стол’ (ТСБМ, Сцяшк.). Укр. клейонка ’тс’. Запазычанне з рус. клеёнка ’тс’ (ад клеить) (ЕСУМ, 2, 457; Шанскі, 2, 8, 149).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)