цы́нк

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. цы́нк
Р. цы́нку
Д. цы́нку
В. цы́нк
Т. цы́нкам
М. цы́нку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цынк, род. цы́нку м. цинк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цинк цынк, род. цы́нку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цынкі́т, -у, Мі́це, м.

Мінерал чырвонага колеру, цынкавая руда, якая служыць для атрымання цынку.

|| прым. цынкі́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цы́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. цы́нка цы́нкі
Р. цы́нкі цы́нак
Д. цы́нцы цы́нкам
В. цы́нку цы́нкі
Т. цы́нкай
цы́нкаю
цы́нкамі
М. цы́нцы цы́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цы́нкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цынку. Цынкавая вытворчасць. Цынкавы завод. // Які складаецца з цынку або змяшчае ў сабе цынк. Цынкавы парашок. Цынкавая руда. // Зроблены з цынку або ацынкаваны. Цынкавае вядро. □ Белы вясёлы бляск цынкавага даху заўсёды радаваў вока. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афо́рт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

Гравюра на медзі або цынку з малюнкам, пратраўленым кіслатой, а таксама адбітак з такой гравюры.

Выстаўка афортаў.

|| прым. афо́ртны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цынкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што (спец.).

Пакрываць слоем цынку паверхню металічных вырабаў для аховы ад карозіі.

|| зак. ацынкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны.

|| наз. цынкава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ацынкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Пакрыць паверхню металічнага вырабу тонкім слоем цынку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цынкі́т, ‑у, М ‑кіце, м.

Мінерал чырвонага колеру, цынкавая руда, якая служыць для атрымання цынку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)