цыгано́ў

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цыгано́ў цыгано́ва цыгано́ва цыгано́вы
Р. цыгано́вага цыгано́вай
цыгано́вае
цыгано́вага цыгано́вых
Д. цыгано́ваму цыгано́вай цыгано́ваму цыгано́вым
В. цыгано́ў (неадуш.)
цыгано́вага (адуш.)
цыгано́ву цыгано́ва цыгано́вы (неадуш.)
цыгано́вых (адуш.)
Т. цыгано́вым цыгано́вай
цыгано́ваю
цыгано́вым цыгано́вымі
М. цыгано́вым цыгано́вай цыгано́вым цыгано́вых

Крыніцы: prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цыгано́ў, ‑ова.

Разм. Які належыць цыгану. Цыганоў конь. Цыганова хата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыга́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цыга́н цыганы́
Р. цыгана́ цыгано́ў
Д. цыгану́ цыгана́м
В. цыгана́ цыгано́ў
Т. цыгано́м цыгана́мі
М. цыгане́ цыгана́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Цыганы́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Цыганы́
Р. Цыгано́ў
Д. Цыгана́м
В. Цыганы́
Т. Цыгана́мі
М. Цыгана́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цыганё і цыганя́, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіця цыганоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыга́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цыганоў, які належыць ім. Цыганская мова. □ Збоку ўсё было падобна на вялікі цыганскі табар. Лынькоў.

2. Такі, як у цыганоў. Цыганская натура. Цыганскае жыццё. □ Каранасты, з густой цыганскай чупрынай, Алёша меў падабенства да бацькі. Дуброўскі.

•••

Цыганскі дождж гл. дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамудры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго і без дап.

Разм. Тое, што і перамудраваць. [Палуян:] — Эх, паночку, дзе наша не прападала. Яно ж вядома, што вас і дзесяць цыганоў не перамудрыць. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сяльча́нін, ‑а; мн. ‑чане, ‑чан; м.

1. Разм. Сельскі жыхар, селянін. З лесу насустрач сяльчанам выязджае цэлы абоз цыганоў з палатнянымі будамі на калёсах. Навуменка.

2. Аднасяльчанін. Словы [маладога мужчыны] мелі вялікі ўплыў на сваіх сяльчан. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́кства, род. скл. нёксці, зборн. ’яўрэйства, рэдка — пра татар і цыганоў’ (Нік., Оч.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ств‑ ад *нексць ’нехрысць’, што ў сваю чаргу ад не і коціць ’хрысціць’ (гл.), коціцца ’хрысціцца’ (Нас.), параўн. серб.-харв. не̏крст ’нехрысць’, зборн. ’нехрысці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́бар1 ’стан або абоз цыганоў’, ’умацаваны лагер з абозам’, ’часовая стаянка; бівак’ (ТСБМ, Нас., Ласт.), та́бор ’тс’ (Вруб.), сюды ж вытворныя та́барышча ’месца стаянкі цыганоў; выган, паша’ (Бяльк.), ’скопішча, стан’ (Нас.), та́бірышча ’месца жыхарства’ (барыс., Сл. ПЗБ), табо́ры мн. л. ’лагер’ (вільн., Сл. ПЗБ), та́барыцца ’сяліцца’ (віл., Сл. ПЗБ). Укр. та́бір, та́бур, рус. та́бор, польск. tabor, чэш., славац. tábor, славен. tábor, серб.-харв. та̑бор, балг. та́бор ’тс’, макед. табор. Ст.-бел. таборъ ’абоз, табар’ запазычана ў канцы XVI ст. са ст.-польск. tabor, якое, у сваю чаргу, лічыцца запазычаннем XV ст. са ст.-чэш. tábor. Першапачаткова азначала гусіцкі лагер і паходзіла ад аднайменнай назвы зададзенага гусітамі горада Tábor, якая ад наймення біблейскай гары Thabor (Фавор у Назарэце), гл. Трубачоў, Дополн. (4, 7, з літ-рай.), Голуб-Ліер, 475; Рэйзак, 648. Мажліва, таксама з крым.-тат. tabur ’вайсковы абоз’ (Фасмер, 4, 6–7; ЕСУМ, 5, 499; Булыка, Лекс. запаз., 122), дзе з польск. tabor або венг. tábor (Брукнер, 563). Вывядзенне з тур. tabur ’полк, батальён, пастроены ў выглядзе квадрата’, першапачатковая семантыка ’месца, прастора, якую атаварыў полк’ (Сной₁, 651), абвяргаецца цюрколагамі, гл. Немет, Acta Ling. Hung., 3, 431–436; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 387. Параўн. атабарыцца, гл.

Та́бар2 ’гайня ваўкоў’ (чашн., круп., ЛА, 1), ’гайня, зграя ваўкоў і сабак’ (Жыв. св.). Метанімічны перанос з та́бар1 са значэннямі ’група; скопішча’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)