це́чка, -і, ДМ -чцы, ж. (спец.).
Перыяд палавой актыўнасці ў самак млекакормячых.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
це́чка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
| Н. |
це́чка |
| Р. |
це́чкі |
| Д. |
це́чцы |
| В. |
це́чку |
| Т. |
це́чкай це́чкаю |
| М. |
це́чцы |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
це́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Спец. Час палавой актыўнасці ў самкі млекакормячых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
те́чка биол. це́чка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ру́йка ’гон, цечка’ (ТС). Гл. руя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Тача́, точа́ ’незамярзаючае месца ў рацэ, прамыіна’ (ТС). Архаічнае ўтварэнне ад асновы *tok‑, што чаргуецца з *tek‑, параўн. ток, выток, затока, цячы, гл. цечка ’прамыіна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тучніца ‘зграя ваўкоў’: Ня йдзіце, дзеткі, ні да леса, ні да жыта, бо ў лесе бегае тучніца (беласт., Крачк.), ту́ча ‘гайня ваўкоў’ (глыб., ЛА, 1), тучку́юць — пра гон у ваўкоў (ЛМТ). Да то́чка ‘тс’ з менай о > у, параўн. це́чка ‘тс’, усё да *tekti, *tokъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыск, рыскаўня ’цечка’ (кіраў., ЛА, 1), ваўкі рышчацца, рыску́юць ’гайнююць’ (кіраў., пух., ЛА, 1), ры́скаўня ’зграя сабак у пару спарвання’ (кіраў., НС), серб.-харв. ristati ’скакаць, бегчы’, ц.-слав. riskati ’скакаць, танцаваць’. Лічыцца запазычаннем са ст.-рус. ристати ’бегаць’, ’скакаць’, ’насіцца’ (Фасмер, 2, 204). Да прасл. *riskati (Этимология–1976, 24). Сюды ж рыскура́ства, рыскура́ство, рыскура́т ’распуста’ (слаўг., Нар. словатв.), рыскура́тнік ’распуснік’ (слаўг., Нар. словатв.), рыскура́тны ’распусны’ (слаўг., Нар. словатв.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сле́цце (сьле́цьце) ‘плады’ (Arche, 2007, 3), сьле́ціва ‘зеляніна, гародніна’, сьле́ціўя ‘тс’ (Ласт.). Параўн. рус. дыял. сле́тье ‘ураджай; жыта; гародніна’. Відаць, да лета ‘летняя пара, пара спеласці’ (гл.); меркаванні Пацюпы (Arche, 2007, 3, 209) пра сувязь з укр. літь ‘цечка’, лі́тити ‘апладняць’ могуць мець падставы пры ўмове паходжання гэтых слоў ад лі́то (гл. лета), параўн. ЕСУМ, 3, 272. Параўн. таксама сле́тнік (сьле́тнік) ‘стары зняможаны конь, якога куплялі танна вясной для выкарыстання летам’ (полац., Шатал.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)