цемнава́ты
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
цемнава́ты |
цемнава́тая |
цемнава́тае |
цемнава́тыя |
| Р. |
цемнава́тага |
цемнава́тай цемнава́тае |
цемнава́тага |
цемнава́тых |
| Д. |
цемнава́таму |
цемнава́тай |
цемнава́таму |
цемнава́тым |
| В. |
цемнава́ты (неадуш.) цемнава́тага (адуш.) |
цемнава́тую |
цемнава́тае |
цемнава́тыя (неадуш.) цемнава́тых (адуш.) |
| Т. |
цемнава́тым |
цемнава́тай цемнава́таю |
цемнава́тым |
цемнава́тымі |
| М. |
цемнава́тым |
цемнава́тай |
цемнава́тым |
цемнава́тых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цемнава́ты, ‑ая, ‑ае.
Няпоўнасцю, не зусім цёмны (у 1, 2 знач.). За дзвярыма, на шырокім і ўжо цемнаватым калідоры, на хаду дзяўчына выняла з кішэнькі фартуха хустачку і прылажыла яе, раз і другі, да вачэй. Брыль. Доўга я глядзеў на цемнаваты абадок вакол ствала на бярозе, мацаў яго рукамі. Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цямра́вы, -ая, -ае (разм.).
Змрочны, цемнаваты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паўзмро́чны, -ая, -ае.
Не зусім асветлены, цемнаваты.
П. пакой.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
полутёмный паўцёмны, напаўцёмны, цемнава́ты.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паўзмро́чны, ‑ая, ‑ае.
Не зусім асветлены, цемнаваты. Ачуўся .. [Язэп] у сырым паўзмрочным сутарэнні. Гуло ў скронях, і балюча было павярнуць галаву. Асіпенка. Гэта быў невялікі паўзмрочны пакой з замураванымі больш як да паловы вокнамі. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цемнава́та,
1. Прысл. да цемнаваты.
2. безас. у знач. вык. Пра няпоўную цемнату дзе‑н. У гумне было досыць свежа і цемнавата, хоць з-пад шчыта сюды ўрываліся косы вясенняга сонца, а праз няшчыльна зложаныя сцены свіцілася яснае неба. Колас. У хаце было цемнавата. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эста́мп, ‑а, м.
Адбітак якога‑н. відарыса на паперы, тканіне, пергаменце і пад., зробленага самім мастаком або майстрам-гравёрам. [Зося] хутка ўвайшла ў цемнаваты цесны калідорчык, павярнула налева і спынілася ў шырокіх дзвярах, аслепленая бляскам мэблі, эстампаў на сценах.. і яшчэ многага іншага, чым быў устаўлены нізкі стол на тонкіх ножках. Шамякін.
[Фр. estampe ад іт. stampa — друк, адбітак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смярдзе́ць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.
Вылучаць смурод, дрэнна пахнуць. Моцна смярдзеў тлеючы торф. Машара. / у безас. ужыв. Моцна смярдзела сажай, пылам і яшчэ нечым нежылым і брыдкім. Быкаў. Ва ўсім доме смярдзела нечым кіслым і гнілым. Чарнышэвіч. // Быць насычаным чым‑н., прапахнуць чым‑н. Цемнаваты калідор смярдзеў дымам і якімсьці кіслым пахам. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)