цемнава́та

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
цемнава́та - -

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цемнава́та,

1. Прысл. да цемнаваты.

2. безас. у знач. вык. Пра няпоўную цемнату дзе‑н. У гумне было досыць свежа і цемнавата, хоць з-пад шчыта сюды ўрываліся косы вясенняга сонца, а праз няшчыльна зложаныя сцены свіцілася яснае неба. Колас. У хаце было цемнавата. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цемнава́та-блакі́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цемнава́та-блакі́тны цемнава́та-блакі́тная цемнава́та-блакі́тнае цемнава́та-блакі́тныя
Р. цемнава́та-блакі́тнага цемнава́та-блакі́тнай
цемнава́та-блакі́тнае
цемнава́та-блакі́тнага цемнава́та-блакі́тных
Д. цемнава́та-блакі́тнаму цемнава́та-блакі́тнай цемнава́та-блакі́тнаму цемнава́та-блакі́тным
В. цемнава́та-блакі́тны (неадуш.)
цемнава́та-блакі́тнага (адуш.)
цемнава́та-блакі́тную цемнава́та-блакі́тнае цемнава́та-блакі́тныя (неадуш.)
цемнава́та-блакі́тных (адуш.)
Т. цемнава́та-блакі́тным цемнава́та-блакі́тнай
цемнава́та-блакі́тнаю
цемнава́та-блакі́тным цемнава́та-блакі́тнымі
М. цемнава́та-блакі́тным цемнава́та-блакі́тнай цемнава́та-блакі́тным цемнава́та-блакі́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пры́цемна, прысл.

1. На світанні або на змярканні, прыцемкам.

Прыехалі на месца ўжо п.

2. безас., у знач. вык. Цемнавата.

Ужо было п., калі вярнуліся дамоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыту́плены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прытупіць.

2. у знач. прым. Які страціў сваю вастрыню, сілу; паслабелы. У майстэрні цемнавата, а зрок у Абрама ўжо быў прытуплены. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́даўна, прысл.

1. Даволі даўно. Цемнавата ўжо ў лесе, сонца подаўна зайшло, але гэты мяшок, мабыць, відзён будзе кожнаму нават і ў поўным змроку. Кулакоўскі.

2. Тым больш. [Ціхан:] — І тады шапкі мы не дужа ламалі перад немцам, а перад цяперашнім немцам і подаўна. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слібізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., што і без дап.

Разм. Чытаць марудна, па складах. У хаце было цемнавата, і палкоўнік слібізаваў па літарах, не могучы іх звязаць у адно цэлае. Сабаленка. Калі дома быў стары, ён заўсёды першым браўся за пісьмо, надзяваў акуляры і, слаба разбіраючы сынаў почырк, слібізаваў кожнае слова. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́цемна, прысл.

1. На світанні або на змярканні, прыцемкам. Ты прыцемна будзеш у Шацку, Пранікнеш у змроку цішком... Бялевіч.

2. безас. у знач. вык. Цемнавата. Была такая часіна, калі і агонь паліць яшчэ рана, і не паліўшы яго — прыцемна. Баранавых. Хаця было прыцемна, але востры позірк Варыва прыкмеціў на руках у старасты валёнкі і коўдру, а на плячы — вінтоўку. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрок, ‑у, м.

1. Адно з пяці знешніх пачуццяў, органам якога з’яўляюцца вочы; здольнасць бачыць. Органы зроку. Сапсаваць зрок. □ У майстэрні цемнавата, а зрок у Абрама ўжо быў прытуплены. Дачка запаліла.. лямпу. Пестрак. Нават вачам стала лягчэй, нібы пяшчота свежага вясенняга цяпла прыбавіла ім зроку. Кулакоўскі.

2. Разм. Погляд, позірк. На ганак са стрэльбаю выйшаў стары. Абвёў цівуноў грозным зрокам. Танк.

•••

Бінакулярны зрок — звычайнае бачанне абодвума вокамі.

Поле зроку гл. поле.

(Як) зрокам абняць гл. абняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паязджа́нін, ‑а, м.

Уст. Абл. Той, хто знаходзіцца ў дарозе, едзе куды‑н.; падарожнік. Гэтыя дзве машыны пайшлі следам за трыма грузавікамі з салдатамі, а за імі пайшлі яшчэ тры грузавікі з салдатамі. Так усе гэтыя паязджане выехалі з Баранавіч на Сіняўку і далей проста імчаліся па Маскоўска-Варшаўскай шашы, на ўсход. Чорны. Ціхамір глянуў на гадзіннік — была ўжо шостая гадзіна, але ў вакзале яшчэ было цемнавата. — Ды праз гадзіну [буфет] адчыняць, — сказаў Ціхамір тонам бывалага паязджаніна. Чыгрынаў. // Удзельнік вясельнага поезда. Як у моры ў белым снегу Без днявання, без начлегу, Ў бездарожжа, ў беспрыстанне Едуць, едуць паязджане. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)