Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
цемнава́та,
1.Прысл.да цемнаваты.
2.безас.узнач.вык. Пра няпоўную цемнату дзе‑н. У гумне было досыць свежа і цемнавата, хоць з-пад шчыта сюды ўрываліся косы вясенняга сонца, а праз няшчыльна зложаныя сцены свіцілася яснае неба.Колас.У хаце было цемнавата.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пры́цемна, прысл.
1. На світанні або на змярканні, прыцемкам.
Прыехалі на месца ўжо п.
2.безас., у знач.вык.Цемнавата.
Ужо было п., калі вярнуліся дамоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыту́плены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад прытупіць.
2.узнач.прым. Які страціў сваю вастрыню, сілу; паслабелы. У майстэрні цемнавата, а зрок у Абрама ўжо быў прытуплены.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАМАДРЫ́Л (Papio hamadryas),
малпа роду павіянаў сям. мартышкавых атр. прыматаў. Пашыраны ў Афрыцы (Эфіопія, Паўн.-Усх. Судан, Паўн. Самалі) і Азіі (Паўд.-Зах. Аравія). Жыве ў адкрытай мясцовасці, у стэпах і саваннах статкамі да 100 і больш асобін.
Даўж. цела 75—80 см, хваста 53—60 см, маса 20—30 кг; самкі амаль удвая меншыя. Самцы светла-шэрыя, з доўгімі (да 25 см) валасамі на плячах і верхняй ч. тулава, якія ўтвараюць серабрыста-шэрую мантыю, на мордзе — вял. «бакенбарды», на хвасце — кутасік. Самкі цемнавата-карычневыя з аліўкавым адценнем. Сядалішчныя мазалі чырвоныя, добра развітыя. Усёедны. Дзіцяняты чорнага колеру, нараджаюцца 2 разы за год. Сродкі зносін (міміка, жэсты, позы, гукі) вельмі складаныя і выразныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
по́даўна, прысл.
1. Даволі даўно. Цемнавата ўжо ў лесе, сонца подаўна зайшло, але гэты мяшок, мабыць, відзён будзе кожнаму нават і ў поўным змроку.Кулакоўскі.
2. Тым больш. [Ціхан:] — І тады шапкі мы не дужа ламалі перад немцам, а перад цяперашнім немцам і подаўна.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слібізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., што і без дап.
Разм. Чытаць марудна, па складах. У хаце было цемнавата, і палкоўнік слібізаваў па літарах, не могучы іх звязаць у адно цэлае.Сабаленка.Калі дома быў стары, ён заўсёды першым браўся за пісьмо, надзяваў акуляры і, слаба разбіраючы сынаў почырк, слібізаваў кожнае слова.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́цемна, прысл.
1. На світанні або на змярканні, прыцемкам. Ты прыцемна будзеш у Шацку, Пранікнеш у змроку цішком...Бялевіч.
2.безас.узнач.вык.Цемнавата. Была такая часіна, калі і агонь паліць яшчэ рана, і не паліўшы яго — прыцемна.Баранавых.Хаця было прыцемна, але востры позірк Варыва прыкмеціў на руках у старасты валёнкі і коўдру, а на плячы — вінтоўку.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зрок, ‑у, м.
1. Адно з пяці знешніх пачуццяў, органам якога з’яўляюцца вочы; здольнасць бачыць. Органы зроку. Сапсаваць зрок. □ У майстэрні цемнавата, а зрок у Абрама ўжо быў прытуплены. Дачка запаліла.. лямпу.Пестрак.Нават вачам стала лягчэй, нібы пяшчота свежага вясенняга цяпла прыбавіла ім зроку.Кулакоўскі.
2.Разм. Погляд, позірк. На ганак са стрэльбаю выйшаў стары. Абвёў цівуноў грозным зрокам.Танк.