цаліна́, -ы́, ж.

1. Зямля, якая ніколі не апрацоўвалася.

Узнімаць цаліну.

2. Тое, што і цалік.

3. перан. Недаследаваная, нявывучаная галіна чаго-н.

|| прым. цалі́нны, -ая, -ае.

Цалінныя землі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цаліна́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. цаліна́
Р. цаліны́
Д. цаліне́
В. цаліну́
Т. цаліно́й
цаліно́ю
М. цаліне́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цаліна́ ж., в разн. знач. целина́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цаліна́, ‑ы, ж.

1. Некранутая, ніколі не араная, але прыгодная для апрацоўкі зямля. На ўзаранай і шчодра ўгноенай попелам цаліне закаласілася жыта, проса, авёс, ячмень. В. Вольскі. // Разм. Цалінныя землі, пераважна Сібіры і Казахстана, якія пачалі інтэнсіўна асвойвацца ў 50‑я гады 20 ст. Ідуць шафёры і шахцёры, Геолагі свідруюць горы, Гідролагі шукаюць брод, І кожнаму — па дваццаць год. А нашы дочкі і сыны нам пішуць пісьмы з цаліны. Грахоўскі.

2. Тое, што і цалік. Снежная цаліна. □ Праваднік вядзе іх [партызан] патаемнымі мясцінамі, дзе малапрыкметнай сцежкай, а дзе проста цаліной. Кулакоўскі. — Вось зайчык бег, — паказаў Косцік, калі яны звярнулі з дарогі на цаліну, у кусты. Брыль.

3. перан. Недаследаваная, нявывучаная справа, галіна чаго‑н. Аўтар [Карпаў У.] узняў вельмі важную і некранутую ў беларускай літаратуры цаліну горадабудаўніцтва. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Цаліно́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Цаліно́
Р. Цаліна́
Д. Цаліну́
В. Цаліно́
Т. Цаліно́м
М. Цаліне́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

целина́ в разн. знач. цаліна́, -ны́ ж.;

по́днятая целина́ узара́ная цаліна́;

сне́жная целина́ сне́жная цаліна́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вудзе́рак ’поле на месцы ўзаранага дзірвану, цаліна’ (Яшк.). Гл. выдзірак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярвіна́ ’аблога, цаліна’ (Мат. Маг.). Да первы ’першы’ (гл.), відаць, ’які апрацоўваецца ўпершыню’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няча́сты, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца, здараецца, паўтараецца і пад. не вельмі часта; рэдкі. У тайзе мароз шчапаў дрэвы, ноч далёка і доўга раскідвала гучнае рэха, і Цаліна, якая ўжо засынала, пачула гэтыя нячастыя марозныя гукі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цалік, цаліна

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)