худне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Тое, што і худзець.

|| зак. схудне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

|| наз. схудне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

худне́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. худне́ю худне́ем
2-я ас. худне́еш худне́еце
3-я ас. худне́е худне́юць
Прошлы час
м. худне́ў худне́лі
ж. худне́ла
н. худне́ла
Загадны лад
2-я ас. худне́й худне́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час худне́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

худне́ць несов., см. худзе́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

худне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Тое, што і худзець. [Сямён] марнеў ад рэўнасці, худнеў, рэдка на людзі паказваўся. Кавалёў. Нават кот Мурза — любімец усіх — худнеў і блукаў па пакоях, як нешта згубіўшы. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схудне́нне гл. худнець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схудне́ць гл. худнець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мізарне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Худнець, траціць належны выгляд.

Жанчына на вачах мізарнела.

Мізарнее душа гэтага чалавека (перан.).

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Рабіцца меншым, менш значным (разм.).

Кавалак вяндліны з кожным днём мізарнее.

|| зак. змізарне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і памізарне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ташча́лый ’знясілены, худы’ (даўг., Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка мяркуюць пра ўплыў літ. tùščias ’пусты’, хутчэй “элавы” дзеепрыметнік ад *ташча́цьхуднець’ па тыпу стая́лы ’застоены’ (РБС). Гл. тошчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераве́сці ’знішчыць, вывесці’ (ТСБМ), ’разбіць, згубіць’ (капыл., Жыв. сл.), пераво́дзіцца ’знішчацца’ (Некр.), піряво́дзіццахуднець, мізарнець’ (Юрч. СНЛ), Да пера- і ве́сці (гл.) у выніку семантычнага пераносу ’змяніць характар існавання’ > ’марна расходаваць, знішчыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́хнуць1 ’марнець’ (мёрск., Нар. ск.), ’трухлець, бутлець’ (полац., Нар. лекс.), сюды ж ста́хнуць, пата́хнуць. Укр. дыял. та́хнути ’павольна гаснуць; сохнуць; худнець’. Няясна; магчыма, да прасл. *tъch‑, асабліва ў значэнні ’трухлець, бутлець, гніць’, гл. тохнуць, тхло, тухлы, параўн., аднак, ча́хнуць ’сохнуць, худнець; занепадаць’ (гл.), аналагічнае да та́ўрыць/ча́ўрыць ’чахнуць’. Меркаванне пра кантамінацыю пры ўтварэнні ўкраінскага слова (ЕСУМ, 5, 529) сумніўнае.

Та́хнуць2 ’ударыць’, ’уцячы, драпануць’, ’патраціць, зрасходаваць’ (Мат. Гом.). Параўн. в.-луж. tachnyć ’даць аплявуху, пляснуць ладоняй’; відаць, аднакратны дзеяслоў ад та́хаць (гл.) гукапераймальнага паходжання, параўн. Шустар-Шэўц, 1495.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)