хрысці́ць, хрышчу́, хры́сціш, хры́сціць; хрысці́; хры́шчаны; незак., каго-што.

1. Спраўляць над кім-н. царкоўны абрад хрышчэння.

Х. дзяцей.

2. Быць хросным бацькам або хроснай маці.

3. Рабіць знак крыжа (у 3 знач.) на кім-, чым-н.

4. Даваць мянушку (разм.).

5. Біць, хвастаць (разм.).

Х. дубцом па спіне.

Не дзяцей хрысціць каму з кім (разм.) — не мець інтарэсу да каго-н., не жадаць мець справы з кім-н.

|| зак. ахрысці́ць, ахрышчу́, ахры́сціш, ахры́сціць; ахрысці́; ахры́шчаны (да 1, 2, 4 і 5 знач.), пахрысці́ць, пахрышчу́, пахры́сціш, пахры́сціць; пахрысці́; пахры́шчаны (да 1 і 2 знач.) і перахрысці́ць, -хрышчу́, -хры́сціш, -хры́сціць; -хрысці́; -хры́шчаны (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хрысці́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. хрышчу́ хры́сцім
2-я ас. хры́сціш хры́сціце
3-я ас. хры́сціць хры́сцяць
Прошлы час
м. хрысці́ў хрысці́лі
ж. хрысці́ла
н. хрысці́ла
Загадны лад
2-я ас. хрысці́ хрысці́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час хры́сцячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хрысці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. хрышчу́ хры́сцім
2-я ас. хры́сціш хры́сціце
3-я ас. хры́сціць хры́сцяць
Прошлы час
м. хрысці́ў хрысці́лі
ж. хрысці́ла
н. хрысці́ла
Загадны лад
2-я ас. хрысці́ хрысці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час хрысці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хрысці́ць несов.

1. в разн. знач. крести́ть;

2. перен., разг. (бить) хлеста́ть;

не дзяце́й х. — (каму з кім) не дете́й крести́ть (кому с кем);

шалёны поп хрысці́ў — шально́й поп крести́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хрысці́ць, хрышчу, хрысціш, хрысціць; незак., каго-што.

1. Спраўляць над кім‑н. царкоўны абрад хрышчэння. Дзён праз дзесяць хлопчыка павезлі хрысціць. Лужанін. Як толькі Алімпа трохі акрыяла пасля родаў, маці захадзілася хрысціць у папа дзіця. Сабаленка.

2. Быць хросным бацькам або хроснай маці.

3. Рабіць знак крыжа (у 2 знач.) над кім‑, чым‑н. Як зірнулі [бабкі] на труну, напалохаліся.. Пачалі ілбы хрысціць ды галасіць. Лынькоў. На фоне акна Лялькевіч убачыў, як разгубленая, спалоханая Поля хрысціла ўслед брата і сястру. Шамякін.

4. Разм. Даваць мянушку. [Ларывон] апраўдваў сваю мянушку, якой яго паціху хрысцілі людзі: Бугай. Мележ. // Лаяць, абзываць. Глянуў стары на пустую раёўню, прынесеную пчалаводам, і раптам зноў пачаў хрысціць Юрку ўсякімі словамі. Кулакоўскі.

5. Разм. Біць, хвастаць. Я спытаўся: «І Хрысціна цябе б’е?» «Кожны дзень хрысціць, ратунку ніякага няма», — адказаў хлопчык і ўнурыў галаву. Гурскі. Хто захапляўся, гучна сёрбаў, дзед таго лыжкай па лбе хрысціў. Калачынскі.

•••

Не дзяцей хрысціць каму з кім — не мець інтарэсу да каго‑н., не жадаць мець справы з кім‑н.

Шалёны поп хрысціў каго гл. поп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахрысці́ць гл. хрысціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перахрысці́ць гл. хрысціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крести́ть в разн. знач. хрысці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ксціць, кшчу, ксціш, ксціць; незак.

Разм. Хрысціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ахрысці́ць, ахрышчу́, ахры́сціш, ахры́сціць; ахры́шчаны; зак., каго-што.

1. гл. хрысціць.

2. кім-чым. Тое, што і абазваць (разм., жарт.).

За доўгі нос яго ахрысцілі насачом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)