хра́па, -ы, мн. -ы, храп, ж.

1. Пярэдняя частка галавы буйной жывёлы, морда.

2. Твар, нос чалавека (груб.).

Даць па храпе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хра́па

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. хра́па хра́пы
Р. хра́пы хра́п
Д. хра́пе хра́пам
В. хра́пу хра́пы
Т. хра́пай
хра́паю
хра́памі
М. хра́пе хра́пах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

хра́па ж.

1. мо́рда (у крупных животных);

2. (часть переносья у животных) храп м.;

3. прост., груб. ро́жа;

даць па ~пе — дать по ро́же

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хра́па 1, ‑ы, ж.

1. Пярэдняя частка галавы ў буйной жывёлы; морда. Мядзведзь смокча лапу ў бярлозе санліва, Лось высунуў храпу — Шукае спажывы. Купала. // Ніжняя і сярэдняя частка пераносся ў жывёлы. Салвэсь папрасіў гаспадара разявіць каню зяпу. Той ахвотна паслухаўся: сціснуў праваю рукою жывёлу за храпу, а другою адцягнуў ніжнюю губу. Пальчэўскі.

2. звычайна мн. (хра́пы, храп). Ноздры ў вялікіх жывёл (каня, лася і пад.). Храпы вялікага гнядога каня дыхалі параю. Пестрак. З храп у .. [аленя] ішла пара, і яны былі белыя — заінелі. Пташнікаў.

3. Груб. Твар, нос чалавека. Якім чынам сюды трапіў, Не магу ніяк уцяміць. Ці не даў мне хто па храпе Ды адбіў дарэшты памяць? Крапіва. — Сам бачыў, як у Бабруйску на Казначэйскай нейкі дзяцюк сунуў кулаком у храпу гарадавому, а той толькі юшку выцер, лахі пад пахі ды ходу. Грахоўскі.

хра́па 2, ‑ы, ж.

Разм. Замёрзлая грудамі зямля. Васіль як бы і не заўважаў холаду, борзда тупаў прадранымі лапцямі па ўкамянелай камякаватай храпе, што біла ў падэшвы, у пяткі. Мележ. На дварэ падмарожвала. Растаптаная скацінай гразь ператварылася ў храпу. Чарнышэвіч. Аступілася [Ганна] у нейкую яму і балюча ўпала каленьмі на вострыя, мёрзлыя храпы. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кувши́нный / кувши́нное ры́ло хра́па.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хра́п

‘упор для спынення частак механізма, якія рухаюцца’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. хра́п хра́пы
Р. хра́па хра́паў
Д. хра́пу хра́пам
В. хра́п хра́пы
Т. хра́пам хра́памі
М. хра́пе хра́пах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

храпII техн. храп, род. хра́па м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нахрапу́дзіцца экспр. ’надзьмуцца’. Няясна, магчыма, да храпа ’морда, пыса’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напры́шнік ’частка вуздэчкі’ (Маслен.). Утворана ад прысы ’пыса ў жывёл’ па тыпу наму́снік (ад му́са), нахрапнік (ад храпа) і пад. (Непакупны, Связи, 46–47).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухра́п ’сухар’ (Ян.), сухра́пец ’тс’, ’выраст у хлебе’ (Мат. Гом.), сухра́пкі ’замёрзлая гразь, груда’ (рагач., Сл. ПЗБ). Утворана пры дапамозе прыст. су- ад храпа, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)