хмыз, -у, м.

Тое, што і хмызняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хмы́з

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. хмы́з
Р. хмы́зу
Д. хмы́зу
В. хмы́з
Т. хмы́зам
М. хмы́зе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

хмыз, род. хмы́зу м., см. хмызня́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хмыз, ‑у, м.

Тое, што і хмызняк. Лес густы, скрозь зарос хмызам, арэшнікам, лазою. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пахмыз ’зараслі, хмыз’ (Федар. 7). Рэгіяналізм. Да па‑ (< прасл. pa‑) і хмыз, для якога Трубачоў (Эт. сл., 8, 45) выводзіць прасл. хтухъ (бел. смарг. хмызнік, укр. хмиз, рус. хмыз ’дробны кустарнік, параснік’, бран. хмыс, хмыза ’дробны дождж’), роднаснае да smyzb < і.-е. *smū‑gʼ‑/*smeu‑gʼ‑(ням. Schmauch ’густы дым’, англ. smoke ’дым’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смалава́ты, ‑ая, ‑ае.

Які мае ў сабе смалу, са смалой. Касцёр атрымаўся багаты! Усе цягалі хмыз і ламачча, а самы смалаваты корч на агонь прывалок Даўгалёнак. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трасця́ніца ‘арэшнік’: бегла цераз трасьця́ніцу, гарэхаў табе нарва́ла (Сцяшк. Сл.). Вытворнае ад тросць1 (гл.), самае пашыранае значэнне якога — сцяблістыя расліны, параўн. трысцянка (гл.), укр. тростяни́ця ‘травяністая расліна сямейства злакавых, Scolochloa Link.’, дыял. тро́щіхмыз, дубцы’, а таксама мікратапонімы Трасцяне́ц ‘пералесак’, Трасцянкі́ ‘лес’ (Мікратапанімія Бел.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыле́ссе, ‑я, н.

Месца каля лесу, звычайна парослае хмызняком, дробным лесам. Зніклі дзірваны, адступілі ў прылессі хмыз. Хадкевіч. Блецька можа без капейкі грошай выбудавацца з Гальвасавага лесу і ніхто бачыць не будзе, адкуль навожана дзерава: тут жа на прылессі і будуйся. Чорны. З густога прылесся выбеглі выносістыя арэшыны, хоць абручы высякай. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смыза́ ‘імжа’ (ашм., Сл. ПЗБ), ‘мноства, цьма машкары’ (ашм., ЛА, 5). Параўн. укр. смиз ‘увярэднік, Pedicularis L.’, што дазваляе суаднесці з хмыз (хміз) ‘сухія сцяблі хмелю’, хмыза́ (хмуза́) ‘гушчар, хмызняк’ (ТС), якія ўзводзяцца да *smyzъ < і.-е. *smū‑gʼ/*smeu‑gʼ, параўн. ням. Schmauch ‘густы дым’, англ. smoke ‘дым’. Пра суадноснасць значэнняў ‘дым, туман’ — ‘зараслі’ гл. ЭССЯ, 8, 46. Значэнне ‘машкара’ развілося, магчыма, пад уплывам *gъmyzъ, параўн. гмыз ‘насякомыя’ (Ласт.), падрабязней пра яго гл. Пацюпа, Arche, 2007, 3, 207–208.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Траста́ ‘прамая салома’ (Лекс. Бел. Палесся), ‘сцябло льну, канапель пасля мачэння, ляжання на лугах ці на льнішчы, з якога атрымліваюць валакно для пражы’ (ТСБМ, БелСЭ, 10), троста́ ‘саломка льну’: јак он нетʼорты (Уладз.); ‘кастрыца’ (Горбач, Зах.-пол. гов.); сюды ж траста́ ‘дранка’ (Сл. ПЗБ), ‘галлё’: масты памашчу з тонкае трасты (лоеў., Песні нар. свят, 28); трыста́ ‘водмель на возеры, парослая трыснягом або чаротам’ (Нік., Оч.), трасцё ‘трыснёг, чарот’ (Тур., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тростье, тростие ‘трысцё’ (ГСБМ). Параўн. укр. треста́ ‘апрацаваная саломка льну, канопляў’ (паводле ЕСУМ, 5, 631 — з рускай мовы), рус. треста́ ‘сцябло каноплі ці льну пасля высушвання’, ‘чарот’, рус. пск. троста́, триста́ — зборная назва для балотных каленчатых раслін, трестье́, тростье́ ‘тс’, стараж.-рус. тростіе ‘зараснік трыснягу’: Игоръ‑князъ поскочи горностаемъ къ тростію (Слова аб паходзе Ігаравым); сюды ж, відаць, і ўкр. дыял. трі́щехмыз, дубцы’, а таксама балг. дыял. тр́с̥та ‘высякаць хмызняк і маладняк у высокім лесе’ (БД, 4, 146). Прасл. *trьsta Трубачоў (Ремесл. терм., 85) прапануе звязаць з *treskati (гл. трэск) з магчымым чаргаваннем, ‑sk‑/‑st‑, як у ​пускать — ​пустить (гл. пускаць, пусціць), параўн. траска́2, у такім выпадку рэалізуецца мадэль ‘раздзіраць’ — ‘плясці’ > ‘назва расліны, што ўжываецца для пляцення’ (Мяркулава, Очерки, 57), у тым ліку і назва іншых матэрыялаў для тых жа мэт. Сюды ж трасца́ ‘траста’ (ТС), якое з памяншальнай формы ⁺трастьца́ > трасцьца́ > трастца́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)