хму́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак., што.

Панура або задумліва моршчыць, насупліваць (лоб, бровы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хму́рыць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. хму́ру хму́рым
2-я ас. хму́рыш хму́рыце
3-я ас. хму́рыць хму́раць
Прошлы час
м. хму́рыў хму́рылі
ж. хму́рыла
н. хму́рыла
Загадны лад
2-я ас. хму́р хму́рце
Дзеепрыслоўе
цяп. час хму́рачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

хму́рыць несов. хму́рить, насу́пливать (брови)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хму́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.

Панура або задумліва моршчыць, насупліваць (лоб, бровы). Аксён хмурыць лоб. Відаць, як блізка прымае ён гэта ўсё да сэрца. Колас. І не хмур, каханы, бровы: Хмурыць іх няма прычыны. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хму́рить несов. хму́рыць; насу́пліваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

захму́рыць 1, ‑рыць; зак., што.

Зрабіць хмурным.

захму́рыць 2, ‑рыць; безас. зак.

Пачаць хмурыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; незак., што.

Разм. Хмурыць (бровы). Змітро падае мне гармонь, супіць бровы: — Ты, музыкант, марш дамоў! Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сурмі́ла ’нязграбны і суровы, непамяркоўны чалавек’ (Янк. 3.), ’тоўсты вялікі мужык’ (пух., ЭШ), ’маўклівы чалавек’ (Мат. Гом.), сурмі́ло ’непрыветлівы, змрочны, павольны чалавек’ (ТС). Магчыма, да сурма2; аб суф. ‑іла гл. Сцяцко, Афікс. наз., 107. Параўн., аднак, сурмі́цца ’хмурыцца’ (Гарэц. 1), укр. дыял. сурма́читихмурыць, супіць’, якое тлумачыцца як вынік метатэзы з *сумрачитихмурыць’ (ЕСУМ, 5, 480), гл. сумрак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́піцьхмурыць (бровы)’ (ТСБМ, ТС), ’хмурыць, моршчыць, сцягваць’ (Нас.), су́піцца ’пахмурна ссоўвацца (пра бровы)’, ’хмурыцца, дзьмуцца (пра чалавека)’ (ТСБМ, Нас., Ласт.), ’хмурыцца, змрачнець’ (ТС), ’паколваць і свярбець’ (мсцісл., З нар. сл.), моро́з су́піць ’адчуванне моцнага холаду’ (КСТ), су́піць холадам ’стан хворага, калі цела працінае холад’ (чач., ЖНС). Укр. су́пити, рус. су́питьхмурыць’, польск. sępić ’тс’, чэш. posupný ’хмуры’. Традыцыйна выводзіцца ад суп2 (гл.), паколькі ў гэтай птушкі нібы хмуры позірк, так ужо Міклашыч, 315; гл. Фасмер, 3, 48, 804; Махэк₂, 477; ЕСУМ, 5, 593. Аднак канцэнтрацыя ўвагі ў народнай мове на знешніх адчуваннях (мороз супыць яйцо, Нас.) дазваляе звязаць з харв. sȕpica ’дробны выраст на скуры’, якое Борысь (Etymologie, 408–409) выводзіць са *ščuplъ ’дробны, тонкі’ (гл. шчуплы, шчыпаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нахма́рыцца ’пакрыцца хмарамі; нахмурыцца’ (Нас., Гарэц., Растарг.), нахму́рыцца ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да хмарыць, хмурыць ’станавіцца пахмурным, змрочным’, параўн. семантычную паралель балг. дыял. нъоблъчвъм съ ’станавіцца пахмурным, насуплівацца’ (ад облак ’хмара’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)