хадня́, -і́, ж. (разм.).

Хада, хаджэнне.

Пад поўнач х. заціхла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хадня́ ж., разг. хожде́ние ср.;

надаку́чыла мне гэ́та х. сюды́-туды́ — надоело́ мне э́то хожде́ние взад-вперёд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хадня́, ‑і, ж.

Разм. Хадзьба, хаджэнне. Нарэшце.. [Вера] стамілася ад бясплодных пытанняў і ад хадні ў цесным пакоі. Мікуліч. Адам часта, хапаючыся, пастукаў у гулкую перагародку. Але гэта было залішне: цётка ўжо абудзілася, — відаць, ад святла і яго хадні. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Пахада́нькі, драг. походиньке, походэньке ’бадзянне, гулянне, хадня’ (Сл. Брэс.). З укр. походеньки ’тс’, якое з похода (> похо́донька) < прасл. po‑xoditi < xoditi > xad!!!iąb (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахады́ ’дарожкі’ (пух., Сл. ПЗБ), ’глухія патаемныя мясціны, сцежкі’ (ст.-дар., Яшк.). Да ⁺паход < пахаджиць < хадзіць (гл.). Сюды ж паходня ’падмосткі, лесвіца-дошка’ (глыб., Сл. ПЗБ). Параўн. хадня ’дарожка’ (Сцяцко, Афікс. наз., 59).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хожде́ние ср. хаджэ́нне, -ння ср., хада́, -ды́ ж., хадня́, -ні́ ж.;

име́ть хожде́ние хадзі́ць, ужыва́цца, быць у абарачэ́нні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)