фі́рма, -ы, мн. -ы, фірм і -аў, ж.

1. Гандлёвае ці прамысловае прадпрыемства, вытворчае аб’яднанне.

Замежная ф.

2. перан. Знешні выгляд, прыкрыцце чаго-н.

Пад фірмай добразычлівасці.

|| прым. фі́рменны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фі́рма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. фі́рма фі́рмы
Р. фі́рмы фі́рм
фі́рмаў
Д. фі́рме фі́рмам
В. фі́рму фі́рмы
Т. фі́рмай
фі́рмаю
фі́рмамі
М. фі́рме фі́рмах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фі́рма ж., прям., перен. фи́рма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фі́рма, ‑ы, ж.

1. У капіталістычных краінах — прамысловае ці гандлёвае прадпрыемства, пад маркай якога прадаюцца ці вырабляюцца тавары. Замежныя машыны відны ў вялікіх люстраных вітрынах — іх прадаюць іншакраінныя фірмы. Мележ. Зоркай ён [Хендрыкс] стаў дзякуючы бясспрэчнаму музычнаму таленту, на якім нажываліся менэджэры, фірмы грамзапісаў, буйнейшыя выдаўцы. «ЛіМ».

2. У Савецкім Саюзе — аб’яднанне аднародных або сумежных прадпрыемстваў.

3. перан. Разм. Знешні выгляд, прыкрыцце чаго‑н. Пустая забава пад фірмай кахання.

[Іт. firma — подпіс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фі́рма-рыэ́лтар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. фі́рма-рыэ́лтар фі́рмы-рыэ́лтары
Р. фі́рмы-рыэ́лтара фі́рм-рыэ́лтараў
фі́рмаў-рыэ́лтараў
Д. фі́рме-рыэ́лтару фі́рмам-рыэ́лтарам
В. фі́рму-рыэ́лтар фі́рмы-рыэ́лтары
Т. фі́рмай-рыэ́лтарам
фі́рмаю-рыэ́лтарам
фі́рмамі-рыэ́лтарамі
М. фі́рме-рыэ́лтары фі́рмах-рыэ́лтарах

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фі́рма-спо́нсар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. фі́рма-спо́нсар фі́рмы-спо́нсары
Р. фі́рмы-спо́нсара фі́рм-спо́нсараў
фі́рмаў-спо́нсараў
Д. фі́рме-спо́нсару фі́рмам-спо́нсарам
В. фі́рму-спо́нсар фі́рмы-спо́нсары
Т. фі́рмай-спо́нсарам
фі́рмаю-спо́нсарам
фі́рмамі-спо́нсарамі
М. фі́рме-спо́нсары фі́рмах-спо́нсарах

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

инофи́рма (иностра́нная фи́рма) іншазе́мная фі́рма, заме́жная фі́рма.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абанкру́ціцца, -ру́чуся, -ру́цішся, -ру́ціцца; зак.

Стаць банкрутам, зрабіцца неплацежаздольным.

Фірма абанкруцілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэспекта́бельны, -ая, -ае (кніжн.).

Паважаны, шаноўны, самавіты.

Рэспектабельная фірма.

|| наз. рэспекта́бельнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даччы́ны, -ая, -ае (спец.).

Які ўтварыўся ў выніку аддзялення ад чаго-н.

Даччыная фірма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)