фарту́х

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фарту́х фартухі́
Р. фартуха́ фартухо́ў
Д. фартуху́ фартуха́м
В. фарту́х фартухі́
Т. фартухо́м фартуха́мі
М. фартуху́ фартуха́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фарту́х, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Прадмет адзення пэўнага крою, які надзяваюць спераду на вопратку, каб засцерагчы яе ад забруджвання.

2. Чахол, рознага роду покрыва для машын, тэхнічных прыстасаванняў і пад. (спец.).

|| памянш. фартушо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. фартухо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фарту́х, -ха́ м. фа́ртук, пере́дник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фарту́х, ‑а, м.

1. Жаночая адзежа пэўнага крою, якую надзяваюць спераду на сукенку, спадніцу, каб не забрудзіць іх. Надзейка даўно сабрала на стол, пераадзелася ў выхадное плацце, падвязала свежы вышываны фартух. Хадкевіч. // Прадмет рабочага адзення з рознага матэрыялу (скуры, гумы, брызенту і інш.), які адзяваюць, каб засцерагчы вопратку ад забруджвання. Даяркі былі ў белых касынках і белых фартухах. Шамякін. Кучаравы шавец нацягнуў замусолены фартух і заўзята ўзяўся за работу. Няхай. Уладкаваўся [хлапец] у пякарні, далі яму там белы фартух і белы каўпак. Кулакоўскі.

2. Спец. Назва рознага роду покрывак, чахлоў і пад., якія прызначаюцца для машын, механізмаў, тэхнічных прыстасаванняў.

[Ням. Vortuch.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фартух, пярэднік

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пере́дник фарту́х, -ха́ м.;

де́тский пере́дник дзіця́чы фарту́х.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фа́ртук фарту́х, -ха́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заса́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Запэцкаць чым-н. тлустым, зашмальцаваць.

З. фартух.

|| звар. заса́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хварту́х м., обл., см. фарту́х

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ква́ртухфартух’ (Мат. Маг.). Гл. фартух.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)