фармірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак.

1. каго-што. Выпрацоўваць у каго-н. адпаведныя рысы характару, светапогляд і пад.

Ф. характар вучняў.

2. што. Ствараць, арганізоўваць (калектыў, клас, вайсковую часць і пад.).

Ф. атрад.

Ф. урад.

3. што. Састаўляць цягнік, счэпліваючы пэўным парадкам вагоны.

Ф. таварны састаў.

|| зак. сфармірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| наз. фармірава́нне, -я, н. і фарміро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

|| прым. фарміро́вачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

Ф. пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фармірава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. фарміру́ю фарміру́ем
2-я ас. фарміру́еш фарміру́еце
3-я ас. фарміру́е фарміру́юць
Прошлы час
м. фармірава́ў фармірава́лі
ж. фармірава́ла
н. фармірава́ла
Загадны лад
2-я ас. фарміру́й фарміру́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час фарміру́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фармірава́ць несов., в разн. знач. формирова́ть;

ф. ура́д — формирова́ть прави́тельство;

ф. чыгу́начны саста́ў — формирова́ть железнодоро́жный соста́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фармірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

1. Выпрацоўваць у каго‑н. адпаведныя рысы характару, светапогляд і пад. Фарміраваць характар. □ Час фарміруе людзей, але, хочаш ці не хочаш, людзі адказваюць за час. Карпаў. Не прафесія, якая б рамантычная яна ні была, фарміруе паэтычны талент. «Полымя».

2. Арганізоўваць, ствараць (калектыў, установу і пад.). Фарміраваць у рад. Фарміраваць кабінет. // Арганізоўваць вайсковае падраздзяленне, камплектуючы людзьмі і матэрыяльнай часткай. У кашарах узнік адпраўны пункт. Тут выдавалі зброю, фарміравалі атрады, прызначаліся камандзіры. Мікуліч. [Уладзік Каржакевіч:] — Паны конніцу фарміруюць, добра плацяць. Крапіва.

3. Састаўляць (поезд), счэпліваючы ў адпаведным парадку вагоны. Варта было паглядзець на .. [Віталя] ў тыя хвіліны, калі ён фарміраваў ці расфарміроўваў таварныя саставы, што бесперапынна прыбывалі на вузел. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сфармірава́ць гл. фарміраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фармірава́нне, -я, н.

1. гл. фарміравацца, фарміраваць.

2. мн. -і, -яў. Сфарміраванае вайсковае злучэнне, часць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

формирова́ть несов.

1. (создавать, составлять) фармірава́ць;

формирова́ть прави́тельство фармірава́ць ура́д;

формирова́ть полки́ фармірава́ць палкі́;

2. (придавать форму) фармава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фармірава́ны в разн. знач. формиро́ванный; см. фармірава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фарміро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. фарміраваць і фарміравацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фармірава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. фарміраваць і фарміравацца.

2. Сфарміраванае вайсковае злучэнне, часць. Вайсковае фарміраванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)