фа́йны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фа́йны фа́йная фа́йнае фа́йныя
Р. фа́йнага фа́йнай
фа́йнае
фа́йнага фа́йных
Д. фа́йнаму фа́йнай фа́йнаму фа́йным
В. фа́йны (неадуш.)
фа́йнага (адуш.)
фа́йную фа́йнае фа́йныя (неадуш.)
фа́йных (адуш.)
Т. фа́йным фа́йнай
фа́йнаю
фа́йным фа́йнымі
М. фа́йным фа́йнай фа́йным фа́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фа́йны разг. хоро́ший; краси́вый; ми́лый; сла́вный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фа́йны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Добры, першасортны. [Гаспадар:] — Файныя парасяткі і дзешава купіў. Прокша. // Добры, прыгожы. [Адэля:] — Віцька твой прыходзіў. Цяпер ведаю, навошта ўвесь час яго хавала ад мяне! Файны хлопец. Савіцкі. — А якая ў цябе брошка файная, — зноў напіўся Косцік да Раі. Арабей.

[Ням. fein — першага сорту, далікатны]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

добры, нядрэнны, неблагі, някепскі, высакаякасны, здатны, дасканалы, удалы, прыўдалы, варты, станоўчы, слаўны, спраўны, адмысловы, выдатны, адборны, адменны, узорны, прыкладны, бездакорны, няўкорны, беззаганны, зайздросны, цудоўны, ідэальны; прыстойны, людскі, хвацкі, ладны, першакласны, першагатунковы, стопрацэнтны, запраўскі, вартны, не абы-які (разм.); дыхтоўны, файны (абл.); непаўторны, сапраўдны, непараўнальны, незраўнаны, майстэрскі, класны, першы, найпершы, царскі, анельскі, бліскучы, крыштальны, залаты, рэдкі (перан.) □ во, ого, нішто, нішто сабе, клас, першага гатунку, першага сорту, першай рукі, першай маркі, што трэба, пашукаць трэба, нічога не скажаш, цаны няма, на пяць, на славу, як на падбор, як на заказ, хоць на выстаўку, хоць куды, будзь здароў

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)