Разм. Добры, першасортны. [Гаспадар:] — Файныя парасяткі і дзешава купіў.Прокша.// Добры, прыгожы. [Адэля:] — Віцька твой прыходзіў. Цяпер ведаю, навошта ўвесь час яго хавала ад мяне! Файны хлопец.Савіцкі.— А якая ў цябе брошка файная, — зноў напіўся Косцік да Раі.Арабей.
[Ням. fein — першага сорту, далікатны]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)