фа́за, -ы, мн. -ы, фаз, ж.

1. Момант, этап, асобная стадыя ў развіцці і змяненні чаго-н.

Першая ф. месяца.

Вадкая ф.

Уступіць у новую фазу развіцця.

2. Асобная група абмотак генератара (спец.).

|| прым. фа́завы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фа́за в разн. знач. фа́за, -зы ж.;

фа́за ку́колки у шелкови́чного червя́ биол. фа́за ку́калкі ў шаўкаві́чнага чарвяка́;

у́гол сдви́га фаз техн. ву́гал зру́ху фаз;

фа́за колеба́ния ма́ятника физ. фа́за хіста́ння ма́ятніка;

фа́за луны́ астр. фа́за ме́сяца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фа́за ж., в разн. знач. фа́за;

ме́сяц уступі́ў у другу́ю фа́зу — луна́ вступи́ла во втору́ю фа́зу;

ф. хіста́ння ма́ятнікафа́за колеба́ния ма́ятника;

фа́зы спла́ву — фа́зы спла́ва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фа́за, ‑ы, ж.

1. Перыяд, стадыя, этап у развіцці якой‑н. з’явы, працэсу і пад. К. Маркс у сваёй рабоце «Крытыка Гоцкай праграмы» ўпершыню ў гісторыі сфармуляваў навуковыя палажэнні аб дзвюх фазах развіцця камуністычнага грамадства. Лушчыцкі. Следства, як відаць, зацягвалася на доўгі час, яно як бы набывала кабінетную фазу. Чорны. // У біялогіі — пэўны этап у індывідуальным развіцці арганізма. Фазы спеласці збожжа. Фаза цвіцення расліны.

2. Спец. Пэўны момант у змене формы ці стану чаго‑н. Фазы месяца.

3. У хіміі — аднародная частка якой‑н. неаднароднай сістэмы. Фазы сплаву.

4. У геалогіі — найменшая адзінка часу, якой адпавядае пэўны характар парод.

5. У фізіцы — велічыня, якая характарызуе стан хістальнага працэсу ў кожны момант часу.

6. У электратэхніцы — асобная група абмотак генератара, а таксама далучаны да яе провад, па якім ідзе электрычны ток.

[Ад грэч. phasis — з’яўленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фаза...

Першая састаўная частка складаных слоў-тэрмінаў, якая адпавядае па значэнню слову «фазавы», напрыклад: фазарэгулятар, фазакампенсатар, фазаіндыкатар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ква́дра ж. че́тверть, фа́за (луны);

пе́ршая к. — пе́рвая фа́за, новолу́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́ўня, -і, ж.

1. Фаза Месяца, калі відзён увесь яго дыск.

2. Росквіт, паўната.

Вясна ва ўсёй поўні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фа́зіс, -у, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Тое, што і фаза (у 1 знач.).

|| прым. фа́зісны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эксплазі́я, ‑і, ж.

Спец. Фаза артыкуляцыі выбухнога зычнага.

[Ад фр. explosion — выбух.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бутаніза́цыя, ‑і, ж.

Фаза развіцця раслін, калі закладваюцца бутоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)