уяві́ць, уяўлю́, уя́віш, уя́віць; уя́ўлены; зак., каго-што.

1. У думках скласці вобраз каго-, чаго-н.

У. рысы дарагога чалавека.

2. Палічыць, дапусціць.

Я не магу ў., што ў нас магло адбыцца такое.

3. заг., у знач. пабочн. сл. уяві, уяві сабе. Ужыв. для падкрэслівання чаго-н. дзіўнага, цікавага.

|| незак. уяўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (у 3 знач. — толькі ў форме 2 ас. адз. л.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уяві́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уяўлю́ уя́вім
2-я ас. уя́віш уя́віце
3-я ас. уя́віць уя́вяць
Прошлы час
м. уяві́ў уяві́лі
ж. уяві́ла
н. уяві́ла
Загадны лад
2-я ас. уяві́ уяві́це
Дзеепрыслоўе
прош. час уяві́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уяві́ць сов. вообрази́ть, предста́вить;

уяві́(це) сабе́ — предста́вь(те) себе́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасудзі́ць, -уджу́, -у́дзіш, -у́дзіць; зак.

1. каго. Засудзіць усіх, многіх.

Усіх злачынцаў пасудзілі.

2. заг. пасудзі́(це). Ужыв. ў знач.: падумай(це), уяві(це) сабе.

Пасудзі сабе, ці можна так рабіць.

3. Пагаварыць, папляткарыць некаторы час (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасудзі́ць, ‑суджу́, ‑су́дзіш, ‑су́дзіць; зак.

Разм.

1. каго. Засудзіць усіх, многіх. — Цяпер пацішэла, і добра пацішэла, — пануквае каня фурман. — Зброю паадбіралі, пасудзілі за гэта. Лужанін.

2. заг. пасудзі́(це) (звычайна з займеннікам «сам», «самі»). Ужываецца ў значэнні: падумай(це), памяркуй(це), уяві(це) сабе. — Што ж болей рабіць, пасудзі? Колас. Голы, босы хадзіў дзіцем, — Цяпер стар, і ўсё ж не ўскрос. Паглядзіце, пасудзіце — Я таксама гол і бос. Купала.

3. Пагаварыць, папляткарыць некаторы час. [Куліна:] А які суд можа быць між сваімі.. Вядома, калі людзі пасудзяць языкамі, то жыць не захочаш, ну то і... разводзяцца. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уяві́ць, уяўлю, уявіш, уявіць; зак., каго-што.

1. У думках скласці вобраз каго‑, чаго‑н., узнавіць розумам, фантазіяй. Мне цяпер уявіць немагчыма — Нікне розум, маўчыць уяўленне. Дзяргай. [Юхім:] Мы зажывём з табою так багата, Як і ўявіць не можаш ты, сястра! З. Астапенка. Здараецца, што бывае цяжка ўявіць дарагія рысы блізкага чалавека, калі вельмі хочаш гэта зрабіць. Шамякін. На момант Мікалай Пятровіч уявіў сабе крануты ўсмешкай твар маці, уважлівыя позіркі гасцей, і яму зрабілася не па сабе. Каршукоў.

2. Палічыць, дапусціць. Я не верыў гэтаму, я не мог уявіць, што ў нас мог знайсціся такі чалавек. Кулакоўскі.

•••

Можаш (можаце) сабе ўявіць; уяві(це) сабе (у знач. пабочн.) — ужываецца з мэтай звярнуць увагу слухача на якую‑н. акалічнасць, зацікавіць яго чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)