ухілі́цца, ухілю́ся, ухі́лішся, ухі́ліцца; зак.

1. ад каго-чаго і без дап. Адхіліцца, адсунуцца ўбок, каб пазбегнуць чаго-н.

У. ад удару.

2. ад чаго. Адысці ад прамога напрамку.

Дарога ўхілілася ўлева.

3. перан., ад чаго. Пазбягаючы чаго-н., устараніцца, адмовіцца ад чаго-н.

У. ад прамога адказу.

У. ад абавязкаў.

|| незак. ухіля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. ухіле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ухілі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ухілю́ся ухі́лімся
2-я ас. ухі́лішся ухі́ліцеся
3-я ас. ухі́ліцца ухі́ляцца
Прошлы час
м. ухілі́ўся ухілілі́ся
ж. ухілі́лася
н. ухілі́лася
Загадны лад
2-я ас. ухілі́ся ухілі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час ухілі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ухілі́цца сов.

1. уклони́ться, уверну́ться;

у. ад уда́ру — уклони́ться (уверну́ться) от уда́ра;

2. (отойти от прямого направления) уклони́ться, отклони́ться;

даро́га ўхілі́лася ўпра́ва — доро́га уклони́лась впра́во;

3. перен. (устраниться от чего-л.) уклони́ться, удали́ться;

у. ад прамо́га адка́зу — уклони́ться от прямо́го отве́та;

у. ад тэ́мы — уклони́ться (удали́ться) от те́мы;

4. устрани́ться, отстрани́ться; уклони́ться; увильну́ть (от какого-л. дела);

у. ад абавя́зкаў — устрани́ться (уклони́ться) от обя́занностей;

у. ад рабо́ты — уклони́ться (увильну́ть) от рабо́ты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ухілі́цца, ухілюся, ухілішся, ухіліцца; зак.

1. Адхіліцца ўбок, адхіснуцца. Жаўнер, на якога замахнуўся дзед, пабялеў, як палатно, і падаўся крута ўбок, каб ухіліцца ад сякеры. Колас.

2. Звярнуць, павярнуць у якім‑н. напрамку. [Сцяпанаў:] — Вяртаючыся дамоў, я знарок ухіліўся ад курсу ў правы бок. Алешка.

3. перан. Адысці, адхіліцца ад чаго‑н. асноўнага, першапачатковага. [Клёст:] — Э, сябры мае мілыя, ды мы ж ад тэмы ўхіліліся! Вася, налівай. Зробім яшчэ па адной. Шашкоў.

4. перан. Пазбавіцца ад чаго‑н. Міхал ідзе ды йдзе ў абходы, І не ўхілішся ад шкоды: То дуб ссякуць, бярозу зваляць. Колас. Нават самаму вопытнаму драматургу вельмі цяжка ўхіліцца ад памылак «тэхнічнага» характару. Ярош.

5. перан. Адмовіцца, устрымацца ад якіх‑н. учынкаў, дзеянняў. Няхай сабе і ноч ідзе, Не ўхілюся ад сустрэчы З усім, што прыйдзе да мяне. Буйло. Мне ўхіліцца б лепш тады адразу і ад спрэчак, і ад вашых спраў. Русецкі. // Пазбегнуць прамых, адкрытых выказванняў, меркаванняў. — А хіба мы з табой адны на свеце? — спытаўся я, каб ухіліцца ад адказу. Гарбук. — Дзе ж ты быў? — спытала маці. — Ды так, хадзіў поле аглядаць, сенажаці, — ухіліўся.. [Андрэй] ад прамога адказу. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отвильну́ть сов. адкруці́цца, ухілі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

устарані́цца, -раню́ся, -ро́нішся, -ро́ніцца; зак.

Ухіліцца ад удзелу ў чым-н.

У. ад спраў.

|| незак. устараня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмаўча́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; -чы́ся; зак. (разм.).

Прамаўчаць, ухіліцца ад адказу, гутаркі.

|| незак. адмо́ўчвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увильну́ть сов., разг. увільну́ць, ухілі́цца, вы́круціцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

устрани́ться устарані́цца; (уклониться) ухілі́цца; (отойти) адысці́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ухіля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.

Незак. да ухіліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)