утры́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што і без дап. (кніжн.).

Падаць (падаваць) у перабольшаным выглядзе, сказіць (скажаць) залішнім падкрэсліваннем якіх-н. бакоў, рыс у чым-н.

Факт праўдзівы, але ўтрыраваны.

|| наз. утры́раванне, -я, н. і утрыро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утры́раваць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. утры́рую утры́руем
2-я ас. утры́руеш утры́руеце
3-я ас. утры́руе утры́руюць
Прошлы час
м. утры́раваў утры́равалі
ж. утры́равала
н. утры́равала
Загадны лад
2-я ас. утры́руй утры́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час утры́руючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

утры́раваць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. утры́рую утры́руем
2-я ас. утры́руеш утры́руеце
3-я ас. утры́руе утры́руюць
Прошлы час
м. утры́раваў утры́равалі
ж. утры́равала
н. утры́равала
Загадны лад
2-я ас. утры́руй утры́руйце
Дзеепрыслоўе
прош. час утры́раваўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

утры́раваць сов. и несов. утри́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утры́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што і без дап.

Падаць (падаваць) у перабольшаным выглядзе; сказіць (скажаць) давядзеннем чаго‑н. да крайнасці. Утрыраваць думку. □ — «Як табе служыцца, з кім табе дружыцца?» — весела прадэкламаваў сын і гэтак жа весела адказаў: — Добра, бацька.. Не трэба многа думаць. Усё робіш па камандзе... — Не ўтрыруй, калі ласка. Ты не бяздумны аўтамат. Шамякін.

[Ад фр. outrer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утри́ровать сов. и несов. утры́раваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утры́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да утрыраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утры́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. утрыраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утры́раваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад утрыраваць.

2. у знач. прым. Перабольшаны, скажоны давядзеннем чаго‑н. да крайнасці. Утрыраваныя факты. Утрыраваны вобраз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утрыро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. утрыраваць.

2. Перабольшванне, скажэнне ў выніку празмернага падкрэслівання чаго‑н. У.. [творчасці М. А. Чэхава] спалучаліся тэатральнасць, якая даходзіла амаль да утрыроўкі, да парадоксу, з незвычайнай пераканаўчай праўдзівасцю. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)