уско́чыць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уско́чу уско́чым
2-я ас. уско́чыш уско́чыце
3-я ас. уско́чыць уско́чаць
Прошлы час
м. уско́чыў уско́чылі
ж. уско́чыла
н. уско́чыла
Загадны лад
2-я ас. уско́ч уско́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час уско́чыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уско́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. на каго-што. Скокнуўшы, апынуцца дзе-н.

У. на лаўку.

2. Хуткім рухам падняцца з месца.

У. ад спалоху.

3. у што. Скочыць у сярэдзіну чаго-н.

У. у лодку.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раптам з’явіцца, узнікнуць (пра прышч, нарыў і пад.).

На лбе ўскочыў гузак.

5. у што. Імкліва ўвайсці, сілай уварвацца куды-н.

Байцы ўскочылі ў горад.

6. у што. Трапіць куды-н. выпадкова.

У. у яму.

|| незак. уска́кваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уско́чыць сов.

1. (быстро встать) вскочи́ть;

2. вскочи́ть, вбежа́ть;

хло́пчык уско́чыў у ха́ту — ма́льчик вскочи́л (вбежа́л) в избу́;

3. (на что-л.) вскочи́ть, вспры́гнуть;

у. на ла́ўку — вскочи́ть на скаме́йку;

4. (во что-л.) вскочи́ть, впры́гнуть;

у. у ло́дку — вскочи́ть (впры́гнуть) в ло́дку;

5. перен., разг. (о нарыве, волдыре и т.п.) вскочи́ть;

на лбе ўско́чыў гуза́к — на лбу вскочи́ла ши́шка;

6. (войти стремительно, силой) ворва́ться;

байцы́ ўско́чылі ў го́рад — бойцы́ ворвали́сь в го́род;

7. (въехать вскачь на лошади) вскака́ть;

8. угоди́ть, попа́сть;

у. у я́му — угоди́ть (попа́сть) в я́му;

вось дык ~чыў! — вот так попа́лся!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Хутка ўстаць, падняцца з месца. Сёмка паволі ўзняўся з канапы. Следам за ім борздзенька ўскочыў Харытон Ігнатавіч. Васілёнак. Не помнячы сябе, Грэчка стаў адпаўзаць назад, потым ускочыў і пабег. Мележ.

2. Скочыць на каго‑, што‑н. Сувязны ўскочыў на каня і паскакаў. М. Ткачоў. Салдат спрытна ўскочыў на падножку і ў момант апынуўся ў прасторнай кабіне самазвала. Васілевіч. Ускочыць на падаконнік, адвярнуць шпінгалеты — секунда часу. Вось толькі не была б прыбіта цвікамі рама. Хомчанка. // у што. Скочыць у сярэдзіну чаго‑н. Ускочыць у лодку. □ Лабановіч выбег на платформу і ўскочыў у першы пасажырскі вагон. Колас.

3. перан. Узнікнуць (аб прышчах, нарывах і пад.). Ускочылі мазалі на руках. □ На лбе ўскочыў гуз, але Андрыян не адчуваў болю. Марціновіч.

4. у што. Імкліва ўвайсці, сілай уварвацца куды‑н. Раптам адчыніліся дзверы і за мной у хату ўскочылі ўзрадаваныя дзеці. Ляўданскі. Група прарыву ўскочыла ў лес і адным ударам выбіла адтуль фашыстаў. Новікаў.

5. у што. Трапіць, папасці выпадкова куды‑н. Спалоханыя коні рванулі наперад, але колы таратайкі.. ускочылі ў правал. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уска́кваць гл. ускочыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

впры́гнуть сов. уско́чыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вспры́гнуть сов. уско́чыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вскака́ть сов. (въехать вскачь) уско́чыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нахапі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -хо́піцца; зак.

1. Нечакана настаць, надысці.

Дзень нахапіўся неўзаметку.

2. Ускочыць, з’явіцца на чым-н. (разм.).

На лбе нахапіўся гуз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гэ́цнуць

‘падскочыць, ускочыць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. гэ́цну гэ́цнем
2-я ас. гэ́цнеш гэ́цнеце
3-я ас. гэ́цне гэ́цнуць
Прошлы час
м. гэ́цнуў гэ́цнулі
ж. гэ́цнула
н. гэ́цнула
Загадны лад
2-я ас. гэ́цні гэ́цніце
Дзеепрыслоўе
прош. час гэ́цнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)