Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
уско́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.
1.на каго-што. Скокнуўшы, апынуцца дзе-н.
У. на лаўку.
2. Хуткім рухам падняцца з месца.
У. ад спалоху.
3.у што. Скочыць у сярэдзіну чаго-н.
У. у лодку.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раптам з’явіцца, узнікнуць (пра прышч, нарыў і пад.).
На лбе ўскочыў гузак.
5.у што. Імкліва ўвайсці, сілай уварвацца куды-н.
Байцы ўскочылі ў горад.
6.у што. Трапіць куды-н. выпадкова.
У. у яму.
|| незак.уска́кваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уско́чыцьсов.
1. (быстро встать) вскочи́ть;
2. вскочи́ть, вбежа́ть;
хло́пчык уско́чыў у ха́ту — ма́льчик вскочи́л (вбежа́л) в избу́;
3. (на что-л.) вскочи́ть, вспры́гнуть;
у. на ла́ўку — вскочи́ть на скаме́йку;
4. (во что-л.) вскочи́ть, впры́гнуть;
у. у ло́дку — вскочи́ть (впры́гнуть) в ло́дку;
5.перен., разг. (о нарыве, волдыре и т.п.) вскочи́ть;
на лбе ўско́чыў гуза́к — на лбу вскочи́ла ши́шка;
6. (войти стремительно, силой) ворва́ться;
байцы́ ўско́чылі ў го́рад — бойцы́ ворвали́сь в го́род;
7. (въехать вскачь на лошади) вскака́ть;
8. угоди́ть, попа́сть;
у. у я́му — угоди́ть (попа́сть) в я́му;
◊ вось дык ~чыў! — вот так попа́лся!
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1. Хутка ўстаць, падняцца з месца. Сёмка паволі ўзняўся з канапы. Следам за ім борздзенька ўскочыў Харытон Ігнатавіч.Васілёнак.Не помнячы сябе, Грэчка стаў адпаўзаць назад, потым ускочыў і пабег.Мележ.
2. Скочыць на каго‑, што‑н. Сувязны ўскочыў на каня і паскакаў.М. Ткачоў.Салдат спрытна ўскочыў на падножку і ў момант апынуўся ў прасторнай кабіне самазвала.Васілевіч.Ускочыць на падаконнік, адвярнуць шпінгалеты — секунда часу. Вось толькі не была б прыбіта цвікамі рама.Хомчанка.//ушто. Скочыць у сярэдзіну чаго‑н. Ускочыць у лодку. □ Лабановіч выбег на платформу і ўскочыў у першы пасажырскі вагон.Колас.
3.перан. Узнікнуць (аб прышчах, нарывах і пад.). Ускочылі мазалі на руках. □ На лбе ўскочыў гуз, але Андрыян не адчуваў болю.Марціновіч.
4.ушто. Імкліва ўвайсці, сілай уварвацца куды‑н. Раптам адчыніліся дзверы і за мной у хату ўскочылі ўзрадаваныя дзеці.Ляўданскі.Група прарыву ўскочыла ў лес і адным ударам выбіла адтуль фашыстаў.Новікаў.
5.ушто. Трапіць, папасці выпадкова куды‑н. Спалоханыя коні рванулі наперад, але колы таратайкі.. ускочылі ў правал.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уско́чыцьгл. ускокваць
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
уска́квацьгл.ускочыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
впры́гнутьсов.уско́чыць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вспры́гнутьсов.уско́чыць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вскака́тьсов. (въехать вскачь)уско́чыць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нахапі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -хо́піцца; зак.
1. Нечакана настаць, надысці.
Дзень нахапіўся неўзаметку.
2.Ускочыць, з’явіцца на чым-н. (разм.).
На лбе нахапіўся гуз.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)