ура́жанне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ура́жанне ура́жанні
Р. ура́жання ура́жанняў
Д. ура́жанню ура́жанням
В. ура́жанне ура́жанні
Т. ура́жаннем ура́жаннямі
М. ура́жанні ура́жаннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ура́жанне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. След, які застаецца ў свядомасці, у душэўным жыцці ад убачанага, пачутага, перажытага.

Уражанні дзіцячых гадоў.

Падарожныя ўражанні.

2. Уплыў, уздзеянне.

Знаходзіцца пад моцным уражаннем.

3. Уяўленне, думка, што склаліся ў выніку знаёмства, сустрэчы з кім-, чым-н.

Дзяліцца ўражаннямі з кім-н. Гэты чалавек зрабіў на нас добрае ў.

Складваецца ў., што ён не ва ўсім тут разабраўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ура́жанне ср., в разн. знач. впечатле́ние;

пе́ршыя ўра́жанні — пе́рвые впечатле́ния;

мо́цнае ўра́жанне — си́льное впечатле́ние;

дзялі́цца ўра́жаннямі — дели́ться впечатле́ниями;

рабі́ць у. — производи́ть впечатле́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ура́жанне, ‑я, н.

1. Вобраз, след, які застаецца ў свядомасці чалавека ад убачанага, пачутага, перажытага. Уражанні дзіцячых год, звязаныя са штодзённаю яздою па чыгунцы, на ўсё жыццё захаваліся ў Хвядоса Шынклера, і пасля ён вельмі жыва апісаў гэтыя паездкі ў сваёй аповесць «Сонца пад шпалы». Арабей.

2. Уплыў чаго‑н. на каго‑н. Моцнае ўражанне на здольнага хлопчыка рабіла бацькава ігра на скрыпцы. Каваленка. Ужо некалькі дзён Павел Гушчын знаходзіўся пад уражаннем вайны, адступлення нашых войск, ад чаго сэрца аблівалася крывёю. Гурскі.

3. Уяўленне, думка, што склалася ў выніку знаёмства, сустрэчы з кім‑, чым‑н. Малады бландзін невысокага росту рабіў уражанне вельмі сціплага чалавека. Машара. Сцены, пафарбаваныя пад колер летняга неба, ствараюць уражанне прасторы, спакою. Гамолка. Раману хацелася падзяліцца з кім-небудзь сваімі ўражаннямі, думкамі. Колас. [Кавалеўскі:] — Але складваецца ўражанне, што чужы вопыт у вас [Максім Сцяпанавіч] — як той шчыт. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здзіўле́нне, -я, н.

Уражанне ад чаго-н. незвычайнага, нечаканага, незразумелага.

Спыніцца ў здзіўленні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імпаза́нтны, -ая, -ае.

Здольны рабіць уражанне; паважны з выгляду, велічны.

І. выгляд.

Імпазантная фігура.

|| наз. імпаза́нтнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

впечатле́ние в разн. знач. ура́жанне, -ння ср.;

производи́ть впечатле́ние рабі́ць ура́жанне;

находи́ться под впечатле́нием быць пад ура́жаннем;

сложи́лось впечатле́ние скла́лася ура́жанне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клакёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, наняты для апладзіравання артыстам або іх асвістання, каб зрабіць уражанне поспеху або правалу спектакля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

впечатля́ть несов. рабі́ць ура́жанне, уража́ць; ура́жваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стэрэаэфе́кт, ‑у, М ‑кце, м.

Уражанне рэльефнасці, аб’ёмнасці адлюстравання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)