упра́віць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. упра́ўлю упра́вім
2-я ас. упра́віш упра́віце
3-я ас. упра́віць упра́вяць
Прошлы час
м. упра́віў упра́вілі
ж. упра́віла
н. упра́віла
Загадны лад
2-я ас. упра́ў упра́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час упра́віўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

упра́віць, -а́ўлю, -а́віш, -а́віць; -а́ў; -а́ўлены; зак.

1. што. Уставіць на сваё месца (вывіхнутае).

У. сустаў.

2. перан., каго-што. Аддаць, прадаць; загубіць, знішчыць.

У. многа лесу.

У. каня.

3. каго-што. Даць увязнуць (разм.).

У. воз у гразь.

4. што і чаго. Даглядзець, усё зрабіць (па гаспадарцы; разм.).

Прошаным канём гаспадаркі не ўправіш (прыказка).

|| незак. упраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. упра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 і 3 знач.) і упраўля́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упра́віць сов.

1. впра́вить;

у. вы́віхнутую руку́ — впра́вить вы́вихнутую ру́ку;

2. перен., разг. загуби́ть;

у. каня́ — загуби́ть коня́;

3. разг. (дать крепко застрять, завязнуть) завязи́ть; всади́ть, вогна́ть;

так ~віў воз у гразь, што ледзь вы́цягнулі — так завязи́л воз в грязи́, что наси́лу вы́тащили;

у. сяке́ру ў бервяно́ — всади́ть (вогна́ть) топо́р в бревно́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упра́віць, упраўлю, управіш, управіць; зак., каго-што.

1. Уставіць на месца што‑н. вывіхнутае. Дзед Беласпай управіў Паўліку вывіхнуты сустаў, і хлопчык ужо мог наступаць на хворую нагу. Беразняк.

2. Разм. Усунуць, уставіць што‑н. куды‑н. Шульц раздзьмуў мяхі і ўправіў у агонь кавалак жалеза. Гартны. Каб зрабіць больш-менш паслухмяным [бугая], яму патрэбна было ўправіць у ноздры кальцо. Ракітны.

3. Разм. Аддаць, прадаць. [Залман:] — Гэтулькі лесу чорту лысаму ўправіць! Лобан.

4. Разм. Даць увязнуць, увагнаць у што‑н. вязкае, грузкае. Так управіў воз у гразь, што ледзь выцягнулі. □ Цётка Іваніха зачыняе вароты, паказвае на дарогу: — Глядзіце ж, кабылу на.. грэблі не ўпраўце. Васілевіч.

5. Разм. Дагледзець, зрабіць усё па гаспадарцы. Маці працавала, мабыць, больш за нас усіх, разам узятых. Падумаць толькі! Дагледзець скаціну, управіць гаспадарку, напрасці і наткаць палатна і сукна на ўсю сям’ю. Дубоўка. [Андрэіха:] — Ай, Яўхім! Дзе б ты адным сваім канём дзве гаспадаркі ўправіў. Чарнышэвіч. Прошаным канём гаспадаркі не ўправіш. Прыказка.

6. перан. Разм. Загубіць каго‑, што‑н. Прыпала Зося губамі да болькі і заекатала, зайшлася з плачу.. Валасы рвала на сабе, праклінала, што сама сваё дзіця ўправіла. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упра́ўлены впра́вленный; см. упра́віць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упраўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да управіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упра́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад управіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упра́ўка ж. впра́вка; см. упра́віць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упраўля́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. упраўляць — управіць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вде́лать сов. урабі́ць; (вправить) упра́віць; (вставить) уста́віць; (вмуровать) умурава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)