унушы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. унушу́ унушы́м
2-я ас. унушы́ш унушыце́
3-я ас. унушы́ць унуша́ць
Прошлы час
м. унушы́ў унушы́лі
ж. унушы́ла
н. унушы́ла
Загадны лад
2-я ас. унушы́ унушы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час унушы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

унушы́ць сов. внуши́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

унушы́ць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць.

Зак. да унушаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

унуша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Дзейнічаць на псіхіку з мэтай выклікаць пэўную рэакцыю; прыводзіць у стан гіпнозу.

|| зак. унушы́ць, -шу́, -шы́ш, -шы́ць; -шы́м, -шыце́, -ша́ць.

|| наз. унушэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

унушэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. унушаць — унушыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суге́стыя, ‑і, ж.

1. Уздзеянне на волю чалавека з мэтай унушыць яму якія‑н. думкі, перакананне пачуцці.

2. Метад псіхатэрапіі — мэтанакіраванае ўздзеянне словам на псіхіку хворага пры яго лячэнні.

[Лац. suggestio — унушэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Натхне́ннерус. вдохновение’ (Нас., Гарэц., Бяльк., ТСБМ). Утворана ад натхнуцьунушыць каму-небудзь спосаб свайго мыслення’ (Нас.), гл. тхаць, тхнуць ’дыхаць, веяць’; у сувязі з гэтым няма падстаў лічыць калькай з рус. вдохновение (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 120), таксама як і натхняць — калькай з укр. надихувати ’тс’ (параўн. Баханькоў, Весці АН БССР, 1981, 1, 121). Параўн. паралельнае ўтварэнне ад натхаць ’унушаць свой спосаб мыслення, свае думкі’ — натханне ’ўнушэнне’ (Гарэц.), нытханне ’задуменне, задума’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

внуши́ть сов.

1. (вызвать) вы́клікаць; (возбудить) абудзі́ць; (вселить) усялі́ць, пасялі́ць, нада́ць; (навеять) наве́яць; (при помощи гипноза) унушы́ць;

2. навучы́ць; (уговорить) угавары́ць; (подговорить) намо́віць; (убедить) перакана́ць; см. внуша́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагна́ць, -ганю́, -го́ніш, -го́ніць; -гані́; -гна́ны; зак.

1. каго-што. Ідучы, едучы і пад., дагнаць.

Н. уцекача.

2. перан., каго-што. Дагнаць каго-н. у поспехах, развіцці, выніках.

Н. таварышаў па вучобе.

3. што і без дап. Выканаць тое, што не было зроблена ў свой час.

Н. упушчанае.

4. каго-чаго, што. Сагнаўшы, сабраць у адным месцы.

5. часцей безас., што і чаго. Прыгнаць, нанесці (пра дождж, снег і пад.).

Вецер нагнаў хмар.

Не нагнала б (безас.) дажджу.

6. перан., што і чаго. Унушыць каму-н. якое-н. пачуццё.

Н. страху.

Н. смутку.

7. што і чаго. Выклікаць рэзкае павелічэнне якім-н. спецыяльным прыёмам.

Н. тэмпературу.

8. што і чаго. Нацерці.

Н. мазалёў.

9. што. Набіць што-н. на што-н.

Н. абручы на бочку.

10. чаго. Нагатаваць перагонкай.

Н. бочачку спірту.

Нагнаць аскому (разм., неадабр.) — адчуць непрыемнасць ад чаго-н. збітага, нуднага.

|| незак. наганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навяза́ць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяжа; зак.

1. чаго. Зрабіць шляхам вязання нейкую колькасць. Навязаць пальчатак. Навязаць шкарпэтак. // Звязаць у адно значную колькасць чаго‑н. Навязаць цэлы клунак бялізны. // Звязваючы, зрабіць нейкую колькасць чаго‑н. Навязаць венікаў. Навязаць снапоў.

2. што. Надзеўшы або абкруціўшы, завязаць. Навязаць вяроўку на рогі жывёле.

3. перан.; што каму-чаму. Прымусіць каго‑н. прыняць або зрабіць што‑н. супроць яго волі, жадання. Навязаць дагавор. □ [Зорын] хацеў навязаць гітлераўцам бой там, дзе яны не чакалі. Гурскі. // Унушыць што‑н. каму‑н. супраць яго волі. Навязаць сваю думку. □ [Саўку] пачынаў агортваць страх, і ён часамі жахаўся той ролі, якую навязалі яму войт і яго прыяцелі. Колас. Я зразумеў, што мне трэба навязаць .. [Волкаву] сваю волю, сваю ўпэўненасць у перамозе. Шамякін. // Абцяжарыць каго‑н. кім‑, чым‑н. — Сядай тут і будзем працаваць, — сказаў Юрка Маргун такім тонам, быццам мяне яму сілком навязалі. Сабаленка.

4. каго. Разм. Узяць на прывязь. Яхімаў воз ужо прыбралі, Каня на лейцы навязалі У кустах альховых каля дуба. Колас. Грознага [быка] усё-такі ўціхамірылі і зноў навязалі на ланцуг. Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)