умыва́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. умыва́нне
Р. умыва́ння
Д. умыва́нню
В. умыва́нне
Т. умыва́ннем
М. умыва́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

умыва́нне ср. умыва́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. умываць — умыць і умывацца — умыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умы́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак., каго-што.

Памыць (твар, рукі, шыю).

У. дзіця.

У. рукі (таксама перан.: ухіліўшыся, зняць з сябе адказнасць за што-н.). Ранак, умыты росамі (перан.).

|| незак. умыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. умы́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца; незак. умыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. умыва́нне, -я, н.; прым. умыва́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

умыва́ние умыва́нне, -ння ср., мыццё, -цця́ ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

туале́т, -а і -у, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Адзенне, убранне.

Багаты т.

Дарожны т.

2. -у. Прывядзенне ў парадак, належны стан свайго выгляду (умыванне, прычэсванне і пад.).

Займацца туалетам.

3. -а. Столік з люстэркам, за якім прычэсваюцца, апранаюцца і пад.

4. -а. Прыбіральня (у 2 знач.).

|| прым. туале́тны, -ая, -ае (да 2—4 знач.).

Туалетнае мыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

туале́т, ‑а і ‑у, М ‑леце, м.

1. ‑у. Адзенне, убранне. Модны туалет. Дарожны туалет. □ Уперамешку з самымі далікатнымі рэчамі жаночага туалету тут ляжалі мужчынскім штаны, часта без калашыны, трапляліся чаравікі, якім цяжка было падабраць пару, кавалачкі і парасоны. Нядзведскі.

2. ‑у. Прывядзенне ў належны стан свайго выгляду (умыванне, прычэсванне, адзяванне). Займацца туалетам. □ Ніна, збіраючыся на начную работу, рабіла туалет перад люстрам — гэтага патрабавала «прафесія». Мікуліч. // Разм. Прадметы касметыкі, гігіены. Дзяўчына падышла да маленькага століка, на якім стаялі прылады дзявочага туалету і некалькі фотакартак самых блізкіх людзей. Васілевіч.

3. ‑а. Столік з люстэркам, за якім адзяваюцца, прычэсваюцца.

4. ‑а. Прыбіральня. Мужчынскі туалет.

[Фр. toilette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мыць, мы́ці, муць, мы́ты, мэ́тэ ’вадой з мылам ці іншай вадкасцю ачышчаць ад бруду’, ’абмываць вадой бераг’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ; драг., Лучыц-Федарэц), мы́цца (мы́ціса, му́цца, мэ́тыся) ’умываць, мыць сябе’ (там жа). Укр. мити, рус. мыть, польск. myć, н.-луж. myś, в.-луж. myć, чэш. mýti, славац. myť, славен. míti, серб.-харв. ми̏ти, макед. мие, балг. мия, ст.-слав. мыти. Прасл. myti, і.-е. адпаведнікамі да якога з’яўляюцца: літ. máudyti ’купаць, мыць’, лат. maût ’плаваць, даваць нырца’, ст.-прус. au‑mūsnanумыванне’, ірл. mūn, ст.-інд. mūtram ’мача’, авест. mūϑrəm ’бруд’ < і.-е. *meu‑ ’вільгаць’ (Міклашыч, 207; Траўтман, 191; Мюленбах-Эндзелін, 2, 570; Фасмер, 3, 26; Фрэнкель, 1, 417; Махэк₂, 386; Покарны, 1, 743; Скок, 2, 434; Бязлай, 2, 186). Сюды ж мыцьво ’усё тое, што мыюць’ (гродз., Мат. АС), мыцёха ’жанчына, якая мые бялізну ці посуд’ (КЭС, лаг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)