улічы́ць, -ічу́, -ічыш, -ічыць; -ічаны; зак.

1. каго-што. Устанавіць наяўнасць шляхам падліку.

У. усіх спецыялістаў.

У. расходы.

2. што. Прыняць пад увагу, у разлік.

У. заўвагу.

У. мінулы вопыт.

|| незак. улі́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

улічы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. улічу́ улі́чым
2-я ас. улі́чыш улі́чыце
3-я ас. улі́чыць улі́чаць
Прошлы час
м. улічы́ў улічы́лі
ж. улічы́ла
н. улічы́ла
Загадны лад
2-я ас. улічы́ улічы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час улічы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

улічы́ць сов. приня́ть во внима́ние, уче́сть;

у. заўва́гу — уче́сть замеча́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

улічы́ць, улічу, улічыш, улічыць; зак., каго-што.

1. Прыняць пад увагу, прыняць у разлік. Улічыць заўвагу. □ Адэля вельмі хутка ўлічыла ўсе абставіны і захацела выклікаць да сябе спачуванне. Броўка. З дому Марфа выйшла прыцемкам, не трацячы надзеі, што суд улічыць яе становішча. Сіняўскі.

2. Устанавіць наяўнасць каго‑, чаго‑н. шляхам падліку; падлічыць. Улічыць усіх спецыялістаў. Улічыць расходы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улічыць; узважыць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

усчита́ть сов., уст. улічы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

улі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да улічыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улі́чаны при́нятый во внима́ние, учтённый; см. улічы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

улі́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад улічыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уче́сть сов.

1. улічы́ць; прыня́ць пад ува́гу;

я учёл его́ замеча́ние я ўлічы́ў яго́ заўва́гу;

2. (подсчитать) улічы́ць, падлічы́ць;

уче́сть расхо́ды улічы́ць (падлічы́ць) выда́ткі;

3. (вексель) фин. дыскантава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)