улічы́ць, -ічу́, -ічыш, -ічыць; -ічаны; зак.

1. каго-што. Устанавіць наяўнасць шляхам падліку.

У. усіх спецыялістаў.

У. расходы.

2. што. Прыняць пад увагу, у разлік.

У. заўвагу.

У. мінулы вопыт.

|| незак. улі́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)