уклю́чына, -ы, мн. -ы, -чын, ж.

Прыстасаванне для замацавання вясла на борце лодкі.

Жалезная ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уклю́чына

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. уклю́чына уклю́чыны
Р. уклю́чыны уклю́чын
Д. уклю́чыне уклю́чынам
В. уклю́чыну уклю́чыны
Т. уклю́чынай
уклю́чынаю
уклю́чынамі
М. уклю́чыне уклю́чынах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уклю́чына ж. уклю́чина

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уклю́чына, ‑ы, ж.

Прыстасаванне для замацавання вясла на борце лодкі. Уключына рулявога вясла. □ Бразнулі ўключыны, жалезная лодка крута павярнулася і паплыла да майго берага. Чыгрынаў. Унізе стукнула вясло ва ўключыне, і лётчыкі ўбачылі старога, які паказаўся з-за абрывістага берага. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́чат м., обл., см. уклю́чына

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уклю́чина ж. уклю́чына, -ны ж., обл. ко́чат, -та м., мн. качо́ты, -таў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́чет м., обл.

1. (петух) пе́вень, род. пе́ўня м.;

2. (уключина) уклю́чына, -ны ж., ко́чат, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сук1 ’галіна ствала дрэва і яе астатак у дошцы, бервяне’ (ТСБМ, Ласт., ЛА, 1, Сл. ПЗБ, Сцяц. Сл.), ’засохлая галіна’, ’адростак рота’ (Сл. ПЗБ), ’хвосцік у гарбуза’ (ТС), ’скупы чалавек’ (Скарбы, Сцяц. Сл.). Укр., рус. сук, польск. sęk, в.-луж., н.-луж. suk, славін. sąk, чэш., славац. suk, серб.-харв. су̑к, славен. sọ̑k, балг. сък, макед. сак, ст.-слав. сѫкъ. Прасл. *sǫkъ збліжаюць з літ. at‑šankē ’крук, выступ на дрэве; палка’, ст.-інд. çaŋkús ’востры колышак, драўляны цвік, кол’, кімр. cainc ’сук’ (< ḱanki), ст.-ісл. hárуключына’ (< hanha‑), якія да і.-е. кораня *ḱonk‑ ’галіна, галуза’, гл. Покарны, 523. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 798 з іншай літ-рай; Махэк₂, 592; Бязлай, 3, 285–286; Шустар-Шэўц, 1377; Борысь, 542; ESJSt, 14, 862–863. Пра магчымую сувязь з саха гл. Хэмп, Studia etym. Brun. 3, 97–98. Аб семантычным пераходзе ’нешта крывое, сагнутае’ → ’скупы’ гл. Казлова, Этимология–1982, 49.

Сук2 ’кастрыца ў прадзіве’ (ТС), суке́ ’сучкі ў воўне’ (карэліц., Шатал.), сучо́к ’скрутак на крутой нітцы’ (ТС), ’вузел’ (Сл. Брэс.). Рус. дыял. сук ’вузел на вяроўцы, на поясе і г. д.’, чэш. мар. suk ’вузялок’. Аддзеяслоўны дэрыват ад сукаць; гл. Махэк₂, 592.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)